аху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым‑н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам.

2. перан. Пакрыць чым‑н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́нства, ‑а, н.

1. Няспыннасць, нязменнасць. Зіна цвёрда верыць у пастаянства тутэйшых сцяжын і дарог, у пастаянства людскіх звычак. Палтаран.

2. Вернасць, адданасць чаму‑н.; цвёрдасць у чым‑н. Пастаянства ў густах. □ «Я не прыхільнік пастаянства, такі ўжо звычай, ведаеце, мой — сягоння — да адной, а заўтра — да другой». Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назніма́ць і наздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Зняць нейкую колькасць за некалькі прыёмаў. Назнімаць адзення з вешалкі. Назнімаць бялізны з вяроўкі. Назнімаць вяршкоў з малака.

2. Вызваліць ад работы, звольніць з пасады вялікую колькасць людзей.

3. Зрабіць нейкую колькасць здымкаў. [Жарнавік], ездзячы па Палессі, наздымаў краявідаў, сёл, дарог. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падаро́жнік ’трыпутнік, Plantago major L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), ’панікніца рачная, Geum urbanum glabra L.’ (Кіс.), ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (Бейл.). Да падарожны < дарога (гл.) з суф. ‑ік. Назва розных раслін, якія растуць непадалёку дарог. Усходнеславянскае: рус. подорожник, укр. подорожник. У інш. слав. м. з іншай суфіксацыяй: чэш. podražec, славін. podražec, podrazek, ст.-польск. podrażecчэш.). Гл. Махэк, Jména rostlin, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Утвараць маршчыны на твары; моршчыць. Глядзяць кудысь углыб вочы дзедавы, несупынныя думкі яшчэ больш маршчыняць яго лоб. Колас. І маршчынілі маці аблічча весткі сумныя з позніх дарог. Машара. // перан. Утвараць рабізну (пра паверхню вады). Вада была спакойнай, толькі маленькія хвалькі ад ветру маршчынілі яе паверхню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́бень, ‑ю, м.

1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.

2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!.. Смагаровіч.

3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каю́к 1, нескл., м.

Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам! Колас. Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк. Быкаў.

каю́к 2, а́, м.

Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.

[Тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тварэ́ц, ‑рца, м.

Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Шыпіць дарога, пахне ветрам. Хвала тварцам такіх дарог! Панчанка. Сягоння на Ўкраіне вялікае свята: У дзень гэты радзіўся тварэц «Кабзара». Купала. Бетховен, як тварэц, не толькі паказаў вастрэйшую сацыяльную барацьбу свайго часу, але і даў усяму свету высокія ідэалы чалавечнасці і сапраўднай свабоды асобы. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рыч, ‑ы, ж.

1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак. Вярба.

2. перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́нкер, ‑у, м.

1. Вельмі моцная цэгла, якая не ўбірае вільгаці і ідзе на машчэнне дарог, для насцілу падлогі ў прамысловых будынках і пад. [Сашка Стафанковіч] на адной з станцый убачыў праз вагоннае акно выбрукаваны клінкерам перон. Што такое клінкер, ён ведаў з прачытанага ў газеце артыкула. Чорны.

2. Абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.

[Англ. clinker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)