скра́дваць, ‑ае; незак., што.
Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Чэшучы сякерай, цяслою, зрабіць што‑н. роўным, гладкім. Абчасаць бервяно. □ Мала таго, [дзед] нават памог змайстраваць [калоды]: дзе трэба, абчасаў сякерай, пагабляваў, вычысціў круглай стамескай дупло... Рылько. // Аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. чэшучы. Лявон нагнуўся, абчасаў каля пня кару. Ядвігін Ш. / у перан. ужыв. — Нас тут [у астрозе] так прапясочылі і абчасалі, такую палітграмату далі, што ні адзін універсітэт не дакажа. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шукі, ‑аў; адз. пошук, ‑а, м.
1. Адшукванне каго‑, чаго‑н. Доўгія пошукі сям’і не далі вынікаў, але .. [Апанас] знайшоў сястру і яна прыехала да яго. Дуброўскі. Па дарозена горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. Маладых пісьменнікаў захаплялі пошукі дынамічнага, эмацыянальнага стылю. Адамовіч. Але .. [карэкціроўшчык], выклікаўшы самалёт, згубіў пеленг, не давёў пошук да канца. Ваданосаў.
2. Разведачныя работы па адшуканню карысных выкапняў. Геалагічныя пошукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць багатым, заможным. [Паранены:] — Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам... Шамякін.
2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад. Новыя раманы ўзбагацілі літаратуру. Узбагаціць сваю памяць. □ — Што дала мне [мастацкая] студыя? Яна ўзбагаціла мяне тэхнікай. Сяргейчык. — Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да штаба. Штабны пісар. Штабны атрад. □ Праімчаліся штабныя машыны, і ўсе з павагаю далі ім дарогу. Шамякін. Апынуўшыся ў полі, далей ад штабных абавязкаў, маёр Васільеў здымае рамень, гімнасцёрку. Брыль.
2. у знач. наз. штабны́, ‑ога, м. Той, хто працуе пры штабе, у штабе. [Партызан] скалынуўся, Штабным пакланіўся, народу — Так рад ён, што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавец больш ходу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жрэц ’свяшчэннаслужыцель язычніцкай рэлігіі’. Рус. жрец, укр. жрець, чэш. (з рус. — Голуб-Копечны, 447), славац. žrec, серб.-харв. жре̑ц (з рус. — Скок, 3, 685), славен. žréc, балг., макед. жрец ’тс’. Ст.-слав. жьрьць ’тс’. Ст.-рус. жрецъ ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), ст.-рус. запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 63) не выключае, відаць, захавання ўсх.-слав. слова, бо прыводзіць і ст.-рус. дзеяслоў жьру, жерети, ад якога (як і ст.-слав.) утворана з дапамогай суфікса ‑ьць і слова жьрьць. Той жа корань у рус. жертва. Прасл. *žьrǫ, *žrьti далі ст.-слав. жьрѫ, жръти ’прыносіць ахвяру’. Параўн. ст.-прус. girtwei ’славіць’, літ. gìrti ’хваліць’, лат. dzir̃t(ies) ’пахваляцца’, ст.-інд. gṛṇā́ti ’славіць, спяваць’. І.‑е. *guer(ə)‑ ’уздымаць голас, хваліць’ (Тапароў, E–H, 247–249; Покарны, 1, 478). БЕР, 1, 554; Траўтман, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абро́к 1, ‑у, м.
Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам. Танк.
абро́к 2, ‑у, м.
Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.
Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.
1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.
3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.
2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.
патыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да паткнуць.
патыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да паткаць (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)