во́ддаль

1. нареч. поо́даль;

адышо́ў і стаў в. — отошёл и стал поо́даль;

2. предлог с род. (редко) поо́даль от;

в. даро́гі стая́ла вёска — поо́даль от доро́ги стоя́ла дере́вня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Будво́рыца ’выган за вёскай’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. будво́рицы ’месца, дзе канчаецца сяло, вёска і пачынаецца поле, луг, лес’. Можна меркаваць, што слова таго ж тыпу, што і буго́ня (гл.), г. зн. паходзіць ад *абудво́рыца, якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і двор (суф. ‑іца). Першапачаткова *’месца абапал двароў’. Таксама можна думаць і пра зыходнае *абадво́рыца, дзе *аба‑ (> бу‑) — прэфікс *ob(ъ). Тады першапачаткова *’месца навокал двароў’. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зады́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад задыміць ​1.

2. у знач. прым. Пацямнелы ад дыму, сажы. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Задымленая маленькая кузня нагадвала тыя часы, калі [Міхал] з Тэафілам працавалі ўдваіх вечарамі ў гулкім кавальскім цэху. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́чышча, ‑а, н.

Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы. Васілевіч. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

1. З рознай, неаднолькавай шэрсцю. Разнашэрсная чарада кароў. Разнашэрсны конь. // перан. Разм. Неаднолькавы з другім (другімі) па колеру, выгляду. Вёска аж кішэла ад жоўтых шынялёў жандараў і разнашэрснай вопраткі паліцаяў. Карпюк.

2. перан. Разм. Разнастайны па складу. Разнашэрсны люд. □ Склад рэдакцыі і кола супрацоўнікаў «Мінскага лістка» былі вельмі разнашэрсныя. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відзік ’пейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз. Мат. Гом.). Укр. видик, рус. видик (памянш. ад від), польск. widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш. viděkвёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац. vidiek ’тс’, серб.-харв. вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед. видик ’тс’. Запазычана з польск. widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб. сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв. srȅdselo ‘тс’, балг. дыял. сретце́ло ‘тс’, макед. сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́ ‘пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ. vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃ ‘сярод’ і kajmasвёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням. Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц. troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац. trouppus ‘гурт’ і ст.-франк. þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ. þorp, þrop, англ. thorpвёска’, ням. Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зву́зіцца, ‑зіцца; зак.

1. Стаць вузкім або вужэйшым. Вочы звузіліся. □ Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прыпыленымі канавамі. Быкаў.

2. перан. Паменшыцца, скараціцца. Пасля ўказу польскіх магнатаў у 1696 годзе аб забароне друкавання на беларускай мове літаратурнае жыццё Беларусі прыкметна звузілася. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.

Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

Агонь выцягнуўся доўгай паласой.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.

4. Вырасці, стаць высокім.

Хлопчык за лета выцягнуўся.

5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

В. на канапе.

6. Стаць прама, выпраміцца.

В. перад камандзірам.

|| незак. выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)