праўдалю́б, ‑а, м.

Той, хто любіць праўду, дамагаецца справядлівасці. Сама ж яснасць грамадскіх ідэалаў здымае канфліктаў развіцця, суровасці і бязлітаснасці дыялектыкі. Забываць гэта — забываць аб прыродзе жыцця ўвогуле, аб традыцыях вялікага праўдалюба Багдановіча ў прыватнасці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.

1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.

3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стату́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Збор правіл, якія вызначаюць і рэгулююць парадак дзейнасці, выканання ці прымянення чаго-н., або звод палажэнняў, што вызначаюць структуру, прычыны і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы.

С.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Апісанне ордэна, парадак узнагароды ордэнам і яго нашэння.

3. У некаторых краінах (ЗША, Вялікабрытаніі і інш.) — назва заканадаўчых актаў агульнанарматыўнага характару.

С.

Вялікага Княства Літоўскага.

|| прым. стату́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́нік, ‑а, м.

1. Тое, што і стан ​1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.

2. Тое, што і бюстгальтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрако́см, ‑у, м.

1. Спец. Свет малых велічынь — атамаў электронаў і г. д.; проціл. макракосм.

2. У натурфіласофіі 16 ст. і ў некаторых старажытных філосафаў — чалавек, які з яўляецца цэнтрам вялікага свету — макракосму і таемна з ім звязаны.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і kosmos — свет.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памеркава́цца, ‑мяркуюся, ‑мяркуешся, ‑мяркуецца; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення; паладзіць. [Красуцкі:] — Калі б вы.. [варывеньку] пусцілі мне на лета, дзядзька Кірыла, то я б сюды прывёз свае прычындалы.. Клопату вялікага вам не зраблю.. Памяркуемся грашыма ці якім другім спосабам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудадзе́й, ‑я, м.

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым‑н. [Свацця:] — А які на кухні ён [Сцяпан] цудадзей! Ракітны. [Барыс Платонаў і Ірына Ждановіч] цудадзеі беларускай сцэны, людзі вялікага інтэлекту, у штодзённым жыцці яны былі душэўна простыя і тактоўныя. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́йвах ’пярэпалах’: … нарабіла вялікага рэйваху (Дзядзька Квас. Роздумы на калёсах. Беласток, 1995. С. 114). Укр. рейвах ’вэрхал, мітусня, беспарадак’, польск. rejwach ’тс’, чэш. rajboch ’беспарадак’. Паводле Махэка — няяснае (Махэк₂, 506). Брукнер выводзіць ад rej ’танец’ (Брукнер, 457). З ідыш rejwach ’шум, мітусня’ (Каня, Słownik, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабе́гаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі. Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот. Корбан.

пабе́гаць 2, ‑ае; зак.

Разм. Стаць цельнай (пра карову).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаве́ц, ‑лаўца, м.

Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння. Якімовіч. [Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)