вы́мучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі патрабаваннямі, просьбамі. Вымучыць згоду.

2. Стварыць, зрабіць, выказаць што‑н. з вялікімі намаганнямі. Вымучыць верш, усмешку, слова.

3. Знясіліць; змардаваць. [Крысціне] смяртэльна надакучылі і дарэшты вымучылі яе ўсе бязмэтныя пошукі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знява́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняважыць.

2. у знач. прым. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны. У верш [Ю. Таўбіна] увайшла тэма зняважанай, скатаванай Заходняй Беларусі. Бярозкін. / у знач. наз. знява́жаны, ‑ага, м.; знява́жаная, ‑ай, ж. [Янка Купала] умеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усячы, усекчы.

2. у знач. прым. Спец. Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.

3. у знач. прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў. Майхровіч.

2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачу́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прачуць.

2. у знач. прым. Прасякнуты пачуццём. Грыміць напружанай хадой Вялікіх творцаў пакаленне... Ім верш прыветны, сціплы мой, Маё прачутае ўслаўленне. Хадыка. Прачутае жывое слова, Як сталь адменнага ліцця, Грымела мужна і сурова Над злой няпраўдаю жыцця. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сане́т, ‑а, М ‑неце, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Санет на беларускай мове гэтак жа лёгка і зграбна выражае і даносіць думкі і пачуцці, як санеты славутых італьянскіх і французскіх майстроў, сцвярджаў [М. Багдановіч]. Лойка.

•••

Вянок санетаў гл. вянок.

[Іт. sonetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспро́мт, ‑а, М ‑мце, м.

1. Верш, музычны твор і пад., створаныя адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі; прамова, трапны адказ, сказаныя без папярэдняга абдумвання. [Я. Колас] перасягаў маладзейшых і ў жартах, і ў экспромтах, і ва ўдалых тостах. Лужанін.

2. Спец. Невялікі музычны твор, напісаны ў свабоднай форме. Экспромт Рахманінава.

[Ад лац. expromptus — гатовы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца экспрэсіяй; выразны. Экспрэсіўная лексіка. □ Сваё слова ў мясцовых жыхароў часта вызначаецца побытавай канкрэтнасцю зместу або асаблівай экспрэсіўнай адметнасцю ад новага слова. Крывіцкі. Купалаўскі верш заўсёды хвалюе, ён напеўны, меладычны, як народная песня, і ў той жа час неспакойны, імклівы, экспрэсіўны, драматычна напружаны. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. што. Напісаць у дадатак да чаго-н.

П. некалькі слоў.

2. каго-што. Прылічыць (у 2 знач.) запісаўшы.

П. да прызыўнога ўчастка.

3. што і каму-чаму. Палічыць вынікам чаго-н., зыходным ад каго-, чаго-н., прыналежным каму-н.

Поспех акцёра прыпісалі яго прыгажосці.

П. верш не таму, хто складаў.

|| незак. прыпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпі́ска, -і, 2Ш-пісцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прыпі́сванне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)