верш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.

Зборнік вершаў.

Вершы Максіма Багдановіча.

2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.

Памер верша.

Раман у вершах.

3. Рытмізаваная мова.

Гаварыць вершам.

Белы вершверш без рыфмы.

Вольны вершверш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.

Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор у празаічнай форме.

|| прым. ве́ршавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́рш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́рш ве́ршы
Р. ве́рша ве́ршаў
Д. ве́ршу ве́ршам
В. ве́рш ве́ршы
Т. ве́ршам ве́ршамі
М. ве́ршы ве́ршах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верш м.

1. (единица стихотворной речи) стих;

паме́р ве́рша — разме́р стиха́;

2. (художественное произведение) стихотворе́ние ср.; стихи́ мн.;

александры́йскі в. — александри́йский стих;

бе́лы в. — бе́лый стих;

во́льны в. — свобо́дный стих

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верш, ‑а, м.

1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай. Лірычны верш. Зборнік вершаў. Вершы Максіма Багдановіча.

2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок. Сілаба-танічны верш. Белы верш. Памер верша.

3. Рытмізаваная мова. Гаварыць вершам.

•••

Акцэнтны вершверш, рытм якога заснаваны на пэўным ліку націскных складоў, незалежна ад колькасці ненаціскных.

Александрыйскі верш — французскі шасцістопны ямбавы верш з паўзай або цэзурай пасля трэцяй стапы.

Белы верш — тое, што і вольны верш.

Верш у прозе — кароткі паэтычны твор, напісаны ў празаічнай форме.

Вольны вершверш, які характарызуецца адсутнасцю рыфмы і няпэўнай колькасцю стоп у радку; верлібр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верш 3/46, 47; 8/361; 9/223

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРШ

(лац. versus),

1) тое, што і вершаваная мова.

2) Невялікі лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы звычайна выяўляюцца адносіны аўтара да розных падзей і з’яў жыцця. Паэзія выпрацавала цэлую сістэму вершаваных жанраў (балада, ода, эпіграма, элегія і інш.). Багаты і разнастайны верш і па форме. У ім выкарыстоўваюцца розныя віды рытмікі, гукавой арганізацыі (гл. Фоніка, Рыфма), архітэктонікі (гл. Строфіка), паэтычнага сінтаксісу, тропаў, ён мае своеасаблівую інтанацыю, кампазіцыйныя сродкі (гл. Кампазіцыя). У бел. літаратуры вершаваныя творы з’явіліся на пач. 16 ст. ў Ф.Скарыны. Спачатку вершам называлі 2-радкоўі, змацаваныя рыфмамі, пасля — любы твор, напісаны вершаванай мовай. Існуе і верш у прозе.

Літ.:

Гл. пры арт. Вершаскладанне.

В.П.Рагойша.

т. 4, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

верш м. літ.

1. (твор) Gedcht n -(e)s, -е;

вершы піса́ць Gedchte schriben*; dchten vt;

2. (вершаваная мова) Vers m -es, -е;

рыфмава́ныя вершы gerimte Vrse;

нада́ць чаму-н вершава́ную фо́рму etw. in Vrse kliden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

верш

(польск. wiersz, ад лац. versus)

1) невялікі мастацкі твор, напісаны рытмічна арганізаванай, звычайна рыфмаванай мовай;

2) адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок;

3) рытмізаваная мова.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Верш (Нас., БРС, КТС, Гарэц.), ст.-бел. вершъ, виршъ (з XVI ст.). Паходзіць са ст.-польск. wiersz, wirszверш’ < лац. versus (Булыка, Запазыч., 61), а не з лац. непасрэдна, як сцвярджае Насовіч (49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танічны верш 10/226, гл. Акцэнтны верш

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)