пало́йка, ‑і, ДМ ‑лойцы; Р мн. ‑лоек; ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч. // перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́дзер, ‑а, м.

Разм. Кучаравая пасма валасоў; локан. Малое кранула залацістыя кудзеры, правяло пальцам па ямачках на шчоках і весела ўсклікнула. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Завіток валасоў. / Пра завіток дыму, туману. Над рачулкай .. паволі ўзнікалі кучаравінкі туману. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́пчыкаў, ‑ава.

Разм. Які належыць хлопчыку. [Маці] адарвала ад сваіх валасоў хлопчыкавы ручаняты так, што паважная цётка, якая сядзела побач, аж заварушылася. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лас, -а і -у, мн. валасы́, валасо́ў, м.

1. -а. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

Вырваць сівы в.

Кучаравыя валасы.

Схапіцца за валасы (перан.: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.). Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе). Да сівых валасоў (да старасці). В. у в. (вельмі падобныя). І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).

2. -у, зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

Конскі в.

|| памянш. валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. валасяны́, -а́я, -о́е.

Валасяное покрыва.

В. матрац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нало́бнік, ‑а, м.

1. Частка конскай вуздэчку якая праходзіць упоперак ілба.

2. Рэменьчык, які завязваецца на галаву для падтрымкі валасоў у час работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаль, ‑і, ж.

Разм. Гарэлае, гар. Вецер нёс дым: пахла падгарэлай бульбай і смаллю. Пташнікаў. Ад яе кофты і валасоў пахла смаллю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрышэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., чаго.

Нарэзаць якую‑н. колькасць чаго‑н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.). Настрыгчы воўны. Настрыгчы валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Перастаць баяцца; асмялець. І пачуўшы ціхі ўздых і казытлівы дотык валасоў, рассмеліўся зусім, .. і прыгарнуў .. [Ніну] да сябе. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнаўля́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто што‑н. узнаўляе.

2. Рэчыва, з дапамогай якога адбываецца рэакцыя ўзнаўлення (саставу, колеру і пад.). Узнаўляльнік для валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)