Вятрэ́ча ’моцны, злы вецер, ветранае надвор’е’ (КСТ, Янк. III). Ад асновы ветр‑ з дапамогай суфікса ‑еча па тыпу гушчэча, пустэча і г. д.; гл. Казлова, Бел. мова і мовазн. 2, 66–71. Паводле Трубачова, Слав. яз. 5, 177–178, бел. ‑еча < прасл. ‑otja, якое рэканструюецца на падставе шэрага бел.-укр.-серб.-харв.-славен. ізалекс. Параўн. бел. халадне́ча, укр. холодне́ча, серб.-харв. хладно̀ћа, бел. гале́ча, укр. голе́ча, рус. смал. гале́ча, серб.-харв. голо̀ћа, славен. golôča і да т. п.; гл. Трубачоў, Проспект, 59–60. Наяўнасць ‑е‑ ў бел. і ўкр. суфіксах тлумачыцца або як вынік варыянтнасці ‑otja/etja, або як дысімілятыўнае змякчэнне ‑otja > ‑etja па тыпу рус. ребенок < робенок (Трубачоў, там жа, 60). Гэты суфіксальны тып распаўсюджаны па ўсёй беларускай тэрыторыі з канцэнтрацыяй (паводле Казловай, Бел. мова і мовазн., 2, 60) у гаворках Усходняга Палесся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэсірава́ць ’дрэсіраваць’ (БРС). Рус. дрессирова́ть, укр. дресирува́ти. Паводле Фасмера (1, 538), запазычанне з ням. dressieren (< франц.) або прама з франц. dresser (< італ.). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 191) дапускае толькі запазычанне з франц. крыніцы. Зыходзячы з агульнай сітуацыі, можна меркаваць, што бел. слова, магчыма, узята непасрэдна з рус. мовы, а не з франц. ці ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гато́вы ’гатовы’. Параўн. рус. гото́вый, укр. готовий, польск. gotowy, серб.-харв. го̀тов, ст.-слав. готовъ. Прасл. *gotovъ ’тс’. Найбольш верагоднай з’яўляецца этымалогія Трубачова: *gotovъ гэта вытворнае ад *gotŭ (*g​ătu, супін да і.-е. *g​ā̆ ’ісці’). Да семантыкі параўн. ням. bereit ’гатовы’ (reiten ’ехаць конна’), fertig ’тс’ (да Fahrt ’паездка, падарожжа’); гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 70–72 (там і агляд шматлікіх іншых версій). Прасл. характар маюць і вытворныя: *gotovati: бел. гатава́ць (БРС, Нас., Касп., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), ст.-рус. готовати, укр. готува́ти, польск. gotować, серб.-харв. го̀твати, ст.-сл. готовати і г. д.; *gotoviti: бел. гато́віць (Бяльк., Сл. паўн.-зах.), рус. гото́вить, укр. гото́вити, польск. (старое) gotowić, серб.-харв. го̀товити, ст.-сл. готовити і г. д. Агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гацьно́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарадні́чы ’гараднічы’ (БРС). Рус. городни́чий, укр. городни́чий. Бел. і ўкр. лексемы запазычаны з рус.’ мовы (як і польск. gorodniczy). У рус. мове гэта слова, паводле Словаря русского языка XI–XVII вв. (вып. 4 (Г–Д). М., 1977), вядома ўжо з XVII ст. *(недакладна Шанскі: з XVIII ст.) і ўтворана на базе прыметніка городничий (параўн. городничий старецъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канчу́к ’раменны бізун’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сержп., Ск., Д.-З.; Федар. 6; гродз., Крачк.; Мядзв.), ґанджу́к (стол., Нар. лекс.), канча́к (Яруш.), кончу́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. кончукъ ’тс’ (XVII ст.). Укр. канчу́к, рус. камчу́к, камчу́г, польск. kańczug. З памяншальнай формы тур. (крым.-татар.) kamčyk < kamčy ’бізун, нагайка’ (Булыка, Запаз., 170; Фасмер, 2, 176; Слаўскі, 2, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касмы́ль ’пасма’ (Касп., БРС); ’касматы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. космы́ль ’доўгія раскудлачаныя валасы’, ’нячэсаная галава’. Вытворнае (суфіксам ‑ylь) ад прасл. *kosmъ, *kosma ’волас, валасы’, ’колер шэрсці жывёлы’, ’шэрсць’ і г. д. Здаецца, тып *kosmylъ з’яўляецца славянскім дыялектным утварэннем (бел.-рус. гаворкі) позняга часу (у Трубачова, Эт. сл., 11, 145–147, у іншых мовах не адзначаецца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах. бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск. biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыплама́т ’дыпламат’ (БРС). Рус. диплома́т, укр. диплома́т. Паводле Фасмера (1, 515), запазычанне з ням. Diplomat, франц. diplomate або польск. dyplomata (параўн. рус. старое дипломата). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 125) лічыць, што крыніцай запазычання з’яўляецца франц. diplomate. Таксама з франц. (магчыма, праз ням. Diplomatie) запазычаны бел. дыплама́тыя, рус. диплома́тия, укр. диплома́тія (франц. diplomatie). Шанскі, там жа, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)