стано́вішча, -а, н.
1. Месцазнаходжанне ў прасторы.
Геаграфічнае с.
Беларусі.
2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.
Міжнароднае с.
Эканамічнае с.
3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.
Цяжкае матэрыяльнае с.
Нелегальнае с.
4. Пастава цела або яго частак; поза.
Ляжачае с.
5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.
Службовае с.
6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.
Ваеннае с.
Асаднае с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падняво́лле, ‑я, н.
Няволя. А на зямлі быў час суровы — У падняволлі жыў народ. Машара. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дца, ‑ы, м.
1. Той, хто раіць, дае раду (у 1 знач.).
2. Уст. Выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат) на Беларусі ў 14–18 ст. ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаля́днік, ‑а, м.
Уст. Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы. Раней у рамястве наёмным работнікам (але толькі ў цэхавым сэнсе гэтага слова) быў адзін чаляднік. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́тнуць ’ударыць’ (нараўл., Арх. ГУ). З вы́тнуць ’тс’ з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы пасля губных у у пад націскам. Гл. цяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аб’ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́сы, ‑аў; адз. няма; (звычайна ў спалучэнні з прым. «усходнія»).
Назва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якой карысталіся польскія шавіністы ў 1919–1939 гг., калі гэтыя землі былі захоплены буржуазнай Польшчай.
[Польск. kresy — прыгранічная вобласць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухмо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца дзвюма мовамі. Міністр Тугут хоча абаперціся ў Заходняй Беларусі на кулака, дае пазыкі, адкрывае двухмоўныя школы, прыдобрываецца. Пестрак.
2. Складзены на дзвюх мовах. Двухмоўны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́па, ‑ы. ж.
Калектыў артыстаў тэатра, цырка. Оперная труна. Балетная група. □ Вандруючы па гарадах і сёлах Беларусі, Буйніцкі выявіў шмат таленавітых артыстаў, спевакоў, танцораў і прыняў іх у сваю групу. «Помнікі».
[Фр. troupe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дра́хма ’мера вагі (25 млгр)’ (Сцяшк. МГ). Слова ’гэта ўжывалася таксама калісьці ў польск. мове на тэрыторыі Зах. Беларусі. Запазычанне з польск. drachma ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)