прапра́дзед, ‑а, М ‑дзедзе, м.
1. Бацька прадзеда ці прабабкі.
2. толькі мн. (прапра́дзеды, ‑аў). Далёкія продкі. Гэта была старая, прапрадзедамі вытаптаная дарога. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́йчына, ‑ы, ж.
Разм. Пра невялікія, мізэрныя грошы. Сушчэвічаў бацька.. зямлі не араў і хлеба не сеяў, а пускаў у ход дробную капейчыну. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамзо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць, драпаць. Пакуль ён быў малы, бацька вельмі не прыглядаўся, што там крамзоліць дзіця. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кура́ч, ‑а, м.
Абл. Дымар. — Ці адгуляліся завідна? — сустрэў сына.. на ганку бацька. Ён сядзеў на самай ніжняй прыступцы і ладзіў курач. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Змучыцца, знясіліцца; змардавацца. «Хутчэй бы.. [Марынка] разлічылася з інстытутам ды адпачыла трошкі, а то зусім замардавалася дзяўчынка», — падумаў бацька. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
голагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З голай, непакрытай галавой. Праводзілі Галю бацька, Марына і голагаловы і босы Сцёпік. Ермаловіч. // З безвалосай, абстрыжанай ці лысай галавой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дваровы (у 2 знач.). Бацька .. быў дворны пастух, і з малых гадоў Сцяпан быў у яго падпаскам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́літы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выліць.
2. у знач. прым. Разм. Вельмі падобны; такі ж, як... Зося была — выліты бацька. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папасвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.
Разм. Сварыцца доўга, неаднаразова. Папасварыўшыся некалькі дзён і на жонку і на дачку, бацька змушаны быў згадзіцца на вяселле. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прыкруціць, прымацаваць, замацаваць усё, многае. Папрыкручваць клямкі да дзвярэй. □ [Дошкі] бацька дротам папрыкручваў, мой багаж вяроўкай да дошак прымацавалі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)