Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Аздобіць, абшыць кантам ​1 (у 2 знач.). Акантаваць манжэты. Акантаваць фатаграфію.

2. Спец. Апрацаваць (камень, брус і пад.) так, каб атрымаўся кант ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Падвергнуць дзеянню пары, кіпеню і пад.; апрацаваць парай. Прапарыць дзежку.

2. і без дап. Парыць некаторы час (гл. парыць у 1, 2, 4–8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Спец.

1. Выбіць на паверхні металічных вырабаў узор, адбітак; пакрыць чаканкай.

2. Апрацаваць шво, месца злучэння ў якім‑н. металічным вырабе з мэтай сціскання. Расчаканіць заклёпачныя швы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак.

1. каго. Натруціць, наатручваць. Памарыць прусакоў.

2. перан.; каго-што. Вельмі стаміць, змерыць. Намарыць ногі.

3. чаго. Спец. Апрацаваць нейкую колькасць драўніны спецыяльным растворам або афарбаваць марылкай. Намарыць дубу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Апрацаваць пры дапамозе бараны. Як толькі з поля сышоў снег, калгаснікі пабаранавалі пасевы ў два сляды. «Беларусь».

2. і без дап. Баранаваць некаторы час. Пабаранаваць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уара́ць, уару, уарэш, уарэ; уаром, уараце; зак., што (пераважна з адмоўем «не»).

Разм. Змагчы апрацаваць ворывам, з цяжкасцю ўзараць. [Дар’я Якаўлеўна:] — Пачалі мы кусты на полі высякаць, карчаваць. А дзёран узяўся — ні ўкапаць, ні ўараць. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отде́лать сов.

1. (окончательно обработать) апрацава́ць;

2. (придать законченный вид) адстро́іць, вы́рабіць;

3. (украсить) аздо́біць, упрыго́жыць;

4. перен., разг. (выругать) прабра́ць; см. отде́лывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., каго-што.

1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол. Васілеўская.

2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́часаць 1, ‑чашу, ‑чашаш, ‑чаша; зак., што.

1. Выдаліць з валасоў, шэрсці што‑н. грэбенем, шчоткай.

2. Апрацаваць валакно часаннем. Вычасаць лён.

вы́часаць 2, ‑чашу, ‑чашаш, ‑чаша; зак., што.

Вырабіць што‑н. з дрэва сякерай, склюдам. Вычасаць дошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)