Лутачокадтуліна ў жорнах, адкуль сыплецца мука’ (шкл., Мат. Маг.). З латачок. Да латак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́тнікадтуліна для падводу расплаўленага металу ў форму’ (ТСБМ). З рус. ли́тник ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ламкаадтуліна ў лёдзе, палонка’ (ТСБМ, Стан., Варл.). Ад пралама́ць (гл. ламаць), аналагічна да про́рубка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люк, ‑а, м.

1. Адтуліна (звычайна з векам) для пранікнення ўнутр або на паверхню чаго‑н. Каналізацыйны люк. □ Быстроў, адчыніўшы люк, забраўся ў машыну. Мележ. Праз другі ход, праз люк у столі над кухняй .. [Зося] прынесла прасціну, падушку, коўдру. Шамякін.

2. Тое, што і амбразура (у 1 знач.). Пасажырскі «дуглас» быў пераабсталяваны на ваенны лад. Наверсе зрабілі вежу.. Уздоўж бартоў — люкі для кулямётаў. Новікаў.

3. Адтуліна ў сценках машын, труб (для загрузкі або разгрузкі чаго‑н., асвятлення і пад.). Люк для засыпання хімікатаў.

[Гал. luik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́гма, ‑ы, ж. і стыгма́т, ‑а, М ‑маце, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — кляймо на целе раба або злачынца.

2. Дыхальца — адтуліна, якой адкрываюцца на паверхні цела органы дыхання ў членістаногіх жывёлін (насякомых і інш.).

[Грэч. stigma — укол, кляймо, пляма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клаа́ка, -і, ДМ клаа́цы, мн. -і, клаа́к, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот.

2. перан. Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе (кніжн.).

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спец.).

|| прым. клаака́льны, -ая, -ае (да 3 знач.) і клаа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́сцянак ’затычка’ (Мат. Гом.). Няясна, магчыма, да ву́сцеадтуліна’ (з пераносам значэння з таго, што затыкаюць, на тое, чым затыкаюць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стул ’вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля’, ’адтуліна, шчыліна пры расчыненым вакне, дзвярах, росчын’ (ТСБМ). Да растулі́ць, туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снедадтуліна, уваход у вуллі, калодзе’ (ЭШ, рук.), снедзь ‘дошчачка, якой закладваецца ўваход у вулей’ (ТС, Нар. Гом.). Гл. снет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіра́, -ы́, мн. дзіры́ і (з ліч. 2, 3, 4) дзіры́, дзір, ж.

1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

Залатаць дзіры на локцях.

Залажыць дзіры цэглай.

2. Далёкае ад культурных цэнтраў месца (разм.).

Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

Чорная дзіра (спец.) — вобласць у касмічнай прасторы з надзвычай магутным гравітацыйным прыцягненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)