сасня́к, ‑у, м.

1. Сасновы лес. Езджай дарогі няма — чарналессе, зарослыя чэзлым сасняком балоты. Навуменка. Тут зусім нядаўна Шумеў сасняк калматы. Аўрамчык.

2. зб. Сасновыя дошкі, бярвенне, галлё і пад. Акцызнік зноў «збіраў усіх у кучу», сеўшы на свежы лоўж сасняку, які быў скіданы ўчора абы-як на просецы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кондачо́к / с кондачка́ разг. з наскоку; (не обдумывая) не паду́маўшы; (легкомысленно) легкаду́мна; (кое-как) абы-я́к; (неожиданно, без причины) ні з таго́ ні з сяго́;

реша́ть дело́ с кондачка́ выраша́ць спра́ву з наско́ку (не паду́маўшы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомояк быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и правяк быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2-3, 71. Гл. таксама ракама́ту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́хартацца ’прагаладацца’ (Касп.), вы́хартавацца ’тс’ (Юрч.). Рус. дыял. пск., смал. вы́хортаться ’прагаладацца ад хадзьбы, работы’, пск., цвяр. хортать ’жыць абы-як, перабівацца’, чэш. chrt ’хорт (сабака)’ і ’вельмі худы чалавек’. Усё ад хорт (гл.) (Фасмер, 4, 268; Махэк₂, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́ўна, прысл.

1. Беспамылкова, з разлікам; без рызыкі. Крайко, што называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблізна, абы-як. Ваданосаў.

2. у знач. пабочн. Мабыць, хутчэй за ўсё. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. Гукун брыўся паволі, не спяшаючыся. Напэўна, тут, у лясным гушчары, ён адчуваў сябе спакойна. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́кабы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпак ’высокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (крым.- тат.?) kalpak ’шапка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг. въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш. vrhati, славац. vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг. арг. върго́лю ’рабіць, працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязг̌ра́да (незг̌ра́да) ’няўмека, няўклюда’ (ТС), нязгрэ́да ’няўдаліца’ (клец., Нар. лекс.). Відаць, адваротны дэрыват ад незг̌ра́дны, незг̌рэ́дны ’нехлямежы, нязграбны’ — фанетычна змененае незг̌рабны? Магчыма, зыходная аснова захавалася ў беласт. zhrèjdać ’сапсаваць справу, зрабіць што-небудзь паспешна, абы-як’, якое Смулкова (Балт.-слав. иссл.–1980. М., 1981, 209) лічыць балтызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)