пратрубі́ць сов., в разн. знач. протруби́ть;
п. трыво́гу — протруби́ть трево́гу;
уве́сь ве́чар ~бі́ў адзі́н маты́ў — весь ве́чер протруби́л оди́н моти́в;
◊ п. ву́шы — (каму) протруби́ть у́ши (кому)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цана́ ж., прям., перен. цена́;
ро́знічныя цэ́ны — ро́зничные це́ны;
зніжэ́нне цэн — сниже́ние цен;
хіста́нне цэн — колеба́ние цен;
цвёрдая ц. — твёрдая цена́;
збіць ~ну́ — сбить це́ну;
ц. вытво́рчасці — цена́ произво́дства;
~но́ю ўпа́ртай пра́цы — цено́ю упо́рного труда́;
ц. дру́жбы — цена́ дру́жбы;
○ стра́тныя цэ́ны — бро́совые це́ны;
◊ дараго́й ~но́й — дорого́й цено́й;
любо́й ~но́й — любо́й цено́й;
~ны́ няма́ — (каму, чаму) цены́ нет (кому, чему);
ве́даць ~ну́ — (каму, чаму) знать це́ну (кому, чему);
загну́ць (залама́ць, загарадзі́ць) ~ну́ — заломи́ть це́ну;
грош ц. — (каму, чаму) грош цена́ (кому, чему);
нагна́ць (набі́ць) ~ну́ — наби́ть це́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прарэ́х, ‑а, м.
1. Разадранае ці разрэзанае месца ў адзенні; дзірка. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот. Колас. // Адтуліна, дзірка ў чым‑н. Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе, праз якія відно было, як дрыжэлі зоры на сінім пагодным небе. Пестрак. // перан. Недахоп, недагляд. — Непаладак і прарэхаў у рабоце ў нас яшчэ шмат, — прамовіў .. [Дубовік] з неахвотай. Сіўцоў. [Сакратар:] — Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў. Шамякін.
2. Пярэдні разрэз у штанах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць вызначыць сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. // Надаваць патрэбны кірунак (карце, прыладзе і пад.) адносна напрамкаў свету. Арыентаваць касмічны лятальны апарат.
2. перан. Памагаць каму‑н. разабрацца ў чым‑н. Арыентаваць у пытаннях палітыкі.
3. перан.; на каго-што. Ставіць перад кім‑, чым‑н. пэўную мэту, задачу; указваць каму‑н. кірунак далейшай дзейнасці. Выказванне Янкі Купалы пра зборнік «На этапах» арыентавала даследчыкаў уважліва і чула адносіцца да твораў заходнебеларускага паэта [Максіма Танка]. У. Калеснік.
[Ад фр. orienter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́ній, ‑я. м.
1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».
2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.
3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
•••
Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.
Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.
[Лац. genius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.
1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту. Пестрак. І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення. Крапіва.
2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку. Пальчэўскі. // перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцярпе́ць, сцярплю, сцярпіш, сцярпіць; сцярпім, сцерпіце, сцярпяць; зак., што.
Вынесці, вытрымаць (што‑н. цяжкае, непрыемнае). Сцярпець абразу. □ Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. Сэрца бацькоў не магло сцярпець такога дзіцячага гора. Маўр. // без дап. (звычайна з адмоўем «не»). Стрымацца, утрымацца (ад якіх‑н. дзеянняў, слоў). [Міхась:] — Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі. // каму. Змаўчаць, саступіць каму‑н. Гэты ножык у Піліпкавага бацькі, можа, яшчэ ў партызанах быў. Таму Піліпка і не сцярпеў Алесю. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і тыкаць 1. Потым ловіць [бацька] вожыка, садзіць да сподачка, тыцкае яго мордачкаю ў малако. Сачанка. Мастак набіраў на пэндзаль фарбы і, як здавалася Веры, без разбору тыцкаў ім у палатно. Асіпенка.
•••
Пальцам (пальцамі) тыцкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (гл. паказваць).
Тыцкаць нос куды — тое, што і соваць нос куды (гл. соваць).
Тыцкаць пад нос каму — тое, што і соваць пад нос каму (гл. соваць).
Тыцкаць у вочы — тое, што і тыкаць у вочы (гл. тыкаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патака́ць 1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуць ’кіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр. пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус. пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус. потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск. potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш. potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).
Патака́ць 2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.
Даверыцца каму‑н., быць надзейным у адносінах да каго‑н. — На .. [селяніна] можна палажыцца, як на каменную сцяну. Колас. [Лукаш:] — А Хведзька калі трошкі і недабраў у вучоба, затое на яго можна палажыцца. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)