укармі́ць, укармлю, укорміш, укорміць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сытым; адкарміць. Укарміць парсюка.

2. Разм. Пракарміць. Укарміць сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элімінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) элімінацыю. Элімінаваць перашкоду. Элімінаваць невядомы член з ураўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашпэ́ціць, ашпэ́чываць ’зганіць, збрыдзіць’ (Нас.), ошпэтаты ’пераўзыйсці, абставіць’ (Клім.), ст.-бел. ошпетити ’зганіць’ з 1690 г. (Нас. гіст.), укр. ошпетити. Запазычана з польск. oszpecićзрабіць брыдкім, зганіць; забрудзіць’ ці cамастойна ўтворана ад шпэціць ’ганіць, псаваць, брыдзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разве́даць ’дазнацца пра што-небудзь’, ’зрабіць абследаванне чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’даведацца’ (лід., Сл. ПЗБ), разве́даны ’выяўлены, знойдзены, распазнаны’ (Сцяшк. Сл.), разве́дка ’здабыванне звестак, абследаванне’ (ТСБМ), ’першы вылет пчол пасля зімы’ (Сцяшк.). Ад раз- і ве́даць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Зрабіць гладкім, роўным, ліквідаваўшы няроўнасці. Убілі .. [дарогу] і згладзілі мужыкі, возячы ў маёнтак бульбу. Чарнышэвіч. // перан. Прывесці да аднастайнасці, зрабіць аднолькавым ва ўсіх частках. Згладзіць стыль.

2. Ліквідаваць, разгладжваючы якія‑н. няроўнасці. Згладзіць маршчыны.

3. перан. Зрабіць што‑н. менш прыкметным, менш адчувальным; змякчыць. Згладзіць супярэчнасці. □ Анатоль, каб згладзіць няёмкасць, кінуўся да Іны, узяў з яе рук сумачку і летняе паліто, пацалаваў у руку. Ваданосаў.

•••

Згладзіць вострыя вуглы — змякчыць вастрыню рознагалоссяў, супярэчнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. што. Дагаварыць да канца.

Дайце яму д. сваю прамову.

2. што. Пацвердзіць што-н. фактамі, довадамі.

Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў.

Д. сваю адданасць справе.

3. на каго (што). Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).

4. (часцей з адмоўем). Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).

Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.

|| незак. дака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сце́рці, сатру́, сатрэ́ш, сатрэ́; сатро́м, сатраце́, сатру́ць; сцёр, сце́рла; сатры́; сцёрты; зак., што.

1. Тручы, зняць, счысціць што-н. з паверхні; выцерці; зрабіць чыстым.

С. пыл са стала.

2. Выціраючы, саскрэбваючы, знішчыць (што-н. напісанае, намаляванае і пад.).

С. малюнак гумкаю.

3. Дотыкам, трэннем пашкодзіць, зрабіць рану на чым-н.

С. нагу.

4. Тручы, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

С. перац на парашок.

5. Трэннем апрацаваць (пра лён).

|| незак. сціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́карміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго (што).

1. Кормячы, выгадаваць, узгадаваць.

В. грудзямі.

2. Зрабіць сытым; адкарміць.

В. кабана.

|| незак. выко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выко́рмліванне, -я, н.

|| прым. вы́кармачны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., каго-што.

1. Зрабіць цёплым, сагрэць; вярнуць нармальны стан.

А. настылыя ногі.

2. перан. Чуласцю, ласкай супакоіць, суцешыць.

А. сірату.

|| незак. адаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адаграва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

А. такт.

Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць.

А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)