педа́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.).

|| ж. педа́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. педа́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экзеку́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. У царскай Расіі: чыноўнік па гаспадарчай частцы і па наглядзе за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе.

2. Той, хто ўчыняе экзекуцыю.

|| прым. экзеку́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Ляпа́р, лельч. лепа́ртой, хто лепіць, абмазвае хаты’ (Нар. лекс.), ’муляр’ (ТС). Укр. ліпа́ртой, хто абмазвае хаты’, ст.-польск. lepiarzтой, хто лепіць што-небудзь з гліны’, ’ганчар’, в.-луж. lěpjeŕ, ст.-чэш. lépař, серб.-харв. лѐпар ’тс’. Прасл. lěparь. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́тык, ‑а, м.

1. Той, хто аналізуе і ацэньвае чые‑н. паводзіны, дзейнасць і пад. Крытык капіталізму. Патрабавальны крытык.

2. Той, хто займаецца крытыкай (у 3 знач.). Літаратурны крытык. Му зычны крытык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; што, чаго і без дап.

Разм. Рабіць многа, доўга, неаднаразова. [Сузон:] — Парабкаў .. [Сапун] не меў як бы, але хто ў яго хлеб пазычаў, той ведае, той папарабіў на яго. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́барнік, ‑а, м.

Той, хто бярэ хабар. Хабарнік бярэ хабар і — увесь час дрыжыць, каб яго не злавілі за руку. Асіпенка. З месяц.. [сябры Гарасіма] ваявалі з упартым хабарнікам, пакуль той не здаўся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́клятый прич. пракля́ты;

будь я про́клят, е́сли… няха́й я бу́ду пракля́ты (няха́й мяне́ пракляну́ць), калі́…;

будь про́клят тот день няха́й бу́дзе пракля́ты той дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

германафі́л, ‑а, м.

Той, хто мае цягу, прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адга́дчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто ўмее адгадваць, адгадвае што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адраса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)