смолацячэ́нне, ‑я, н.

Узмоцненае выдзяленне смалы са ствала ці сукоў хвойных дрэў пры іх пашкоджанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смуглатва́ры, ‑ая, ‑ае.

Са смуглым тварам. І без таго смуглатварая Аляксандра Ніканаўна аж пачарнела. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́шак, ‑шка, м.

Шкурка, знятая з нованароджанага ягняці, а таксама футра са шкурай такога ягняці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спры́нтэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спрынтэра; звязаны са спрынтам.

•••

Спрынтэрскі бег гл. бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стразу; зроблены са стразаў, аздоблены імі. Стразавы пярсцёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́дзіна, ‑ы, ж.

Абл. Квашаніна. — Ага. — Бадзягін кіўнуў галавой, седзячы над талеркай са студзінай. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцярля́джы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сцерлядзі. Сцярляджая ікра. // Прыгатаваны са сцерлядзі. Сцярляджая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ч, ‑а, м.

Абл. Трапкач. [Маці] схапіла са сцяны палатняны хвастач ды за .. [сынам], хацела адлупіць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаўрэ́т, ‑у, М ‑рэце, м.

Падробленая пад шаўро скура хромавага дублення, вырабленая са шкур авечак.

[Фр. chevrette — козачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца фізічнымі практыкаваннямі са штангай (у 3 знач.).