усту́п 1, ‑а, м.
Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.
усту́п 2, ‑у, м.
Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Насычаны, напоўнены чадам. Аднойчы, седзячы ў бруднай і чаднай карчомцы, якую наведвалі толькі «свае», цэдзячы праз зубы густое і горкае пітво, Юткевіч угледзеў новага наведвальніка. Мікуліч. І хоць заходзіў Дзіма да маткі на якую часіну, але заўсёды выходзіў адтуль [з тытунёвай фабрыкі] з перасохлым горлам і цяжкімі грудзьмі, нібы з чаднай лазні. Якімовіч.
2. Які чадзіць, куродыміць. Хутка чадныя языкі полымя ўзвіліся па вуглах хаты, перакінуліся на страху. Лынькоў. // Уласцівы чаду. І далятае пах смаляны І чадны гар да нас сюды. Звонак. Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам. Вышынскі.
3. перан. Які дурманіць, затуманьвае свядомасць. Праз густы чадны палын з гаркатою ў сэрцы.. [Павел] выйшаў за вёску. Грахоўскі.
•••
Чадны газ гл. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахля́ць ’ляпіць, мазаць; рабіць што-небудзь на скорую руку’ (Нас.), рус. вахля́ть ’халтурыць, рабіць нядбайна’. Сюды адносяцца вахля́к ’слабасільны чалавек, вялы работнік’ (Нас.), вахля́й ’вялы, непаваротлівы чалавек’ (Нас.), рус. вахля́й. Далей сюды, бясспрэчна, адносіцца вахла́к ’вахлак’ (БРС); ’брудны, неахайны чалавек’ (КЭС), рус. вахла́к, вахляк ’дурань, нязграбны чалавек’. Фасмер (1, 280) лічыць рус. словы няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляле́я ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum Smith’, (гродз., віц., маг., Кіс.; Др.-Падб., Гарэц., Нас., Дэмб. 1; паст., Сл. ПЗБ), ’гарлачык белы, Nymphala alba L.’ (Нас., Дэмб. 1). Да ліле́й (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перажы́гаць ’імгненна абгледзіць у розных месцах’ (Нас.). Да пера- і жыг (гл.). Сюды ж перажы́гнуць ’хутка, імгненна пераскочыць вялікую адлегласць’ (Нас.), утворанае, аднак, пры ад’ідэацыі бел. перажыргнуць, пеража́ргаць < перажарга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аты́лы ’тоўсты’ (Нас.). З польск. otyły ’тс’, утворанага як аддзеяслоўны прыметнік (ці дзеепрыметнік) з суфіксам ł ад дзеяслова otyć ’патаўсцець’. Корань *ty‑ прадстаўлены таксама ў дзеяслове утыць (Нас.). Гл. тыл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́дзень ‘пярэварацень’ (Нас., Байк. і Некр.). Польск. дыял. skidzień ‘ваўкалака’. Ад скіда́цца ‘прымаць іншы выгляд’, ‘ператварацца, пераварочвацца ў ведзьму’ (Нас., Байк. і Некр., ТС), да кідаць (гл.). Параўн. скі́нуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́жды ‘тройчы, трыкроць’ (Нас., Некр. і Байк.), тро́жджы ‘тс’ (Нас.), ст.-бел. троижды, троижда ‘тс’ (ГСБМ), трежды, трейжды ‘тс’ (Карскі 2–3, 72). Аналагічна да двожды (гл.), падрабязней гл. трыжды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)