*Мры́каць, мры́каты ’муркаць (пра ката)’ (стол., Нар. лекс.). З ⁺мрукати, якое з польск. mrukać ’тс’. Да мрук (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музда́к ’вітка, канат з вітых дубцоў’ (в.-дзвін., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, да музда́ць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́тач ’хлус’ (пін., З нар. сл., Шатал.). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муту́зіць ’цягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць’ (ушац., Нар. лекс.). Генетычна ўзыходзіць да мату́з (гл.). Аналагічна рус. канителиться (< тянуть канитель).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяльня́, пін. мельня́ ’балбатун’ (Нар. лекс., Сцяц.). Да малоць. Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навуры́цца, набурыцца экспр. ’наесціся’ (ушац., полац., Нар. лекс.; мядз., Жд. 2). Ад бурыць ’апетытна есці, гучна сёрбаючы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́йніца ’левы бок адзення’ (мядз., Нар. сл.). Параўн. знайніца ’тс’, што з *ізнаніца (< *из + наниц ’навыварат’). Гл. назнайніцу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпе́нь ’палачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. клепень ’клін, калок’. Да кляп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́пустка ’лапатачка для размешвання цеста’ (З нар. сл., Бір.). Параўн. копысць (гл.). Да капаць (гл.). Кантамінацыя з капуста.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Круга́ ’вір’ (Яшк.). Гл. круг 3.
Круга́ ’вакол’ (Янк. Мат., Сцяц. Нар.). Гл. круг 1. Фармальная структура няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)