фія́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі. Ёсць пралеска яшчэ, Ёсць фіялка лясная — Кветкі ранняй вясны, — Хто ж у нас іх не знае?.. Кусянкоў.
[Ад лац. viola.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цві́ркаць, ‑ае; незак.
Тое, што і цвыркаць. Вясёлы шпак трапеча крыльцамі, спявае сонцу сваю гуллівую песню. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выправіць у шпака яго новую хатку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Выконваць цяслярскія работы, займацца рамяством цесляра. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба. Брыль. Мала каму верылася, што толькі год таму, як .. [Кандрат] яшчэ на поўную сваю сілу цяслярыў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэпта́ці ’нагаворваць’ (Нар. сл.). Укр. ропта́ти ’шумець’, рус. ропта́ть ’шумам выказваць незадаволенасць’, н.-луж. ropotaś ’грымець, грукатаць’, в.-луж. ropotać ’тс’, чэш. reptati, славац. reptať, славен. ropotáti ’грымець, грукатаць’, серб. і харв. ро̀птати ’выказваць незадаволенасць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropot‑ разам з *rъpъt‑ гукапераймальнае; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. rápati ’балбоча’ (Фасмер, 3, 502). Гл. яшчэ раптаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віншо́ўнік ’віншавальнік’ (Шпіл., Нас.); параўн. яшчэ славац. vinšovník ’тс’; ’зборнік віншаванняў’. Утворана ад прыметніка *віншоўны < ст.-польск. winszowny ’віншавальны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаржы́шча ’ржэўнік’ (Сцяшк.). Утварэнне з пратэтычнымі гукамі г і а на базе слав. *rъžišče ’тс’. Параўн. яшчэ аржы́ська (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зёл ’туман, які напускаюць чараўнікі’, ’падман’ (Нас.). Можа, ад зелкі ’зелле, адурманьваючыя рэчывы’. Параўн. яшчэ рус. ярасл. зёл ’злы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падле́йчаць ’падглядзець, падкапаць (напр. бульбу)’ (ТС), падлегчы ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. яшчэ лейчаць ’лягчаць, пакладаць’ (ТС). Да лячаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пара́да ’прапанова, як дзейнічаць, рада; сумеснае абмеркаванне чаго-небудзь, кароткая нарада’. З польск. porada ’тс’. Гл. яшчэ ра́да, ра́дзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прастаста́віць ’ставіць перпендыкулярна ці амаль перпендыкулярна’ (Янк. 3.). Складанае слова з прост‑ (гл. про́сты) і ста́віць. Параўн. яшчэ прастава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)