высока... (а таксама высака...).
Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца з «о», калі націск у другой частцы падае не на першы склад:
1) адпавядае па знач. словам «вельмі», «у вышэйшай ступені», напр.: высокаадукаваны, высокаарганізаваны, высокачуллівы, высокаэфектыўны;
2) адпавядае слову «высокі» (у 1 знач.), напр. высокабартовы;
3) у складзе дарэвалюцыйных і царкоўных тытулаванняў асоб, высокіх чыноў, а таксама ў зваротах паважанасці азначае высокую ступень пачцівасці, напр.: высокаблагароддзе, высокаправасхадзіцельства, высокапрападобнасць, высокашаноўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінафікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.
Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.
К. сяло.
К. школу.
|| наз. кінафіка́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Адтуліна на вяршыні вулкана, праз якую вывяргаецца лава, а таксама ўпадзіна, абкружаная кальцавымі валамі, у ландшафце Месяца і іншых планет.
|| прым. кра́тарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кукуру́за, -ы, ж.
Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі, а таксама зерне гэтай расліны.
|| прым. кукуру́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыскатэ́ка, -і, ДМ -тэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.
1. Збор грамафонных пласцінак.
2. Танцавальна-забаўляльнае мерапрыемства з музыкай, а таксама само памяшканне для такога мерапрыемства.
|| прым. дыскатэ́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. гл. баран¹.
2. толькі мн. Невялікія пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія кучавыя воблакі.
3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бардзю́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Шлячок, які абрамляе край шпалераў, тканіны і пад., а таксама наогул паласа, невысокае ўзвышэнне, якое абрамляе што-н.
Язмінавы б.
|| прым. бардзю́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі тытул.
|| ж. баране́са, -ы, мн. -ы, -не́с.
|| прым. баро́нскі, -ая, -ае.
Б. замак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
габары́т, -у, М -ры́це, мн. -ы, -аў, м.
Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.), а таксама аб’ём, велічыня прадметаў.
Габарыты вагонаў.
Г. прыбліжэння.
|| прым. габары́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
габеле́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Насценны дыван з вытканымі ўзорамі, малюнкам, а таксама вытканая карціна.
2. -у. Шчыльная дэкаратыўная абівачная тканіна.
|| прым. габеле́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)