Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгалас ’водгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр. ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус. разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск. rozgłos, н.-луж. rozgłos, в.-луж. rozhłos, чэш., славац. rozhlas ’радыё’, чэш. rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен. razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб. разгла́сити, харв. rázglas, razglásiti, славен. razglasíti, макед. разгласи, балг. разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл. *orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск. rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́чыць ’цягнуць’ (Нар. Гом.), ’несці’ (Юрч.): скачы не скачы, а грошы тарачы (Сержп. Прык.), тыра́чыць ’везці ў маленькай калясачцы’ (Бяльк.). Гл. тарочыць1.

Тарачы́ць1 (торочы́ті) ’многа раз паўтараць’ (Шатал.), ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.). Гл. тарочыць2.

Тарачы́ць2 ’сохнуць (у горле)’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна; семантыка, відаць, вызначана недакладна, параўн.: што‑та горла тарачыць (там жа), г. зн. ’дзярэ’. Тады, магчыма, да прасл. *torščiti, параўн. рус. дыял. торо́щить ’часаць’, значэнне якога, паводле Варбат (Этимология–1971, 14), блізкае да значэння ’скрабсці’ ў зыходным прасл. *toršiti, *tьrxati, што да асновы і.-е. *ter‑ ’драць’ (Варбат, Супр. чыт., II, 17). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траві́чы — пра карову: карова пасля першага цяляці (Федар. 7) і, магчыма, тра́ўніца ’цялушка мінулагодняга прыплоду’ (Касп.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад драві́чы — пра карову, што целіцца ў першы раз, драві́чае ма́сло ’масла з малака ад такой каровы’ (Тур.), драву́шка ’цялушка другога года’ (рас., Шатал.), ’першацёлка’ (мядз., смаляв., Сл. ЦРБ), драві́ца, дро́віца, дро́вачка, дро́віцка ’тс’ (в.-дзв., петрык., жытк., лельч., ЛА, 1; мазыр., З нар. сл.), дро́ўка ’тс’ (добр., стол., бых., лельч., ЛА, 1; мазыр., лельч., З нар. сл.), драві́цка, дрові́ца ’тс’ (ельск., хойн., Мат. Гом.), ст.-бел. древица ’карова’ (Бел. лекс.). Параўн. рус. смал., варонеж. дро́бка ’першацёлка’, варонеж. дро́мка ’тс’, смал. дроу́шка ’тс’. Няясна; сумніўная сувязь з трава, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́праш ’зараз, у дадзены момант, неадкладна’ (ваўк., Бел. дыял. 3). Рэдкая паралель да ст.-слав. топрьво ‘ў першы раз, толькі што’ (СССл.), параўн. рус. ту́порва ‘тады’, якое Фасмер (4, 122) выводзіць са спалучэння (в) ту пору + часціца ‑ва. Бліжэй да беларускага слова рус. дыял. вту́порож ‘тады’ са стратай ненаціскнога галоснага ў канцы слова і далучэннем партыкулы ‑ж (Анікін, РЭС, 9, 81), гл. ж, жа. Не выключае, што слова працягвае архаічную форму *топрь(во)ж(е) са спрашчэннем канца спалучэння і пераходам о > у пад націскам перад п, параўн. рус. дыял. вту́перь ‘цяпер’ (Анікін, РЭС, 9, 96); зыходныя формы то і н. р. прьво, пьрво, гл. первы, тапер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́шта I (род. не́чага, дат. не́чаму, вин. не́шта, твор., предл. не́чым) мест. неопр., ср. что́-то; (в форме им. и вин. — ещё) не́что;

н. ка́зачнае — что́-то (не́что) ска́зочное;

яны́ ра́іліся аб не́чым — они́ сове́товались о чём-то;

н.-не́йкае — что́-то (не́что) тако́е;

н. накшта́лт... — что́-то (не́что) вро́де (наподо́бие)...;

н. сярэ́дняе — не́что сре́днее;

н. не то́е — что́-то не то

не́шта II нареч.

1. что́-то;

н. нездаро́віцца — что́-то нездоро́вится;

н. дні праз тры — что́-то дня че́рез три;

2. почему́-то, отчего́-то, что́-то;

н. не спі́цца — почему́-то (отчего́-то, что́-то) не спи́тся;

н. адзі́н раз — ка́к-то раз, одна́жды, в оди́н прекра́сный день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Колючы, аддзяліць; адламаць, адшчапаць. Хвалі крыгу адкалолі, Вір пад крыгай забурліў. Лодку ўзяць Сымон не здолеў, Так на крызе і паплыў. А. Александровіч. [Максім] секануў другі раз на вяршок вышэй і адкалоў тоўстую трэску. Шамякін.

2. перан. Разлучыць з кім‑н., аддзяліць ад каго‑, чаго‑н.

3. Разм. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае, недарэчнае. Адкалоць штуку. □ Пры сустрэчы з Шаманскім Якуб Малашчыцкі адкалоў той жа завучаны рэверанс са словамі: «Ваша чэсць». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.

1. Верчучы, падлажыць пад сябе; падгарнуць. Піліп Андрэевіч узяў у мяне папяроску, закурыў, ямчэй падвярнуў пад галаву падушку. Краўчанка.

2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць; вывіхнуць. Пасля дажджу раз пакаўзнулася [Маня] на роўнай дарозе, упала і падвярнула нагу. Васілевіч.

3. Крута звярнуўшы, пад’ехаць куды‑н.; накіраваць. Падвярнуць падводу да крайняй хаты. Падвярнуць лодку да берага.

4. Падварушыць, крыху павярнуць. Падвярнуць сена.

5. безас. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю і пад. Стала душна, падвярнула пад грудзі. Блажыла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нырэ́ц, ‑рца, м.

1. Скачок у ваду з галавой. Даць нырца.

2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае. Нік крышачку зайздросціў ім, гэтым вялізным жывёлінам. Зайздросціў іх спрыту, іх майстэрству нырцоў. Лынькоў. [Язэп] кінуўся на дапамогу. Нырнуў раз — не знайшоў малога: дужа глыбокую зрабілі копанку для нырцоў. Ваданосаў.

3. Вадаплаўная птушка сямейства качыных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду. Чырвананосы нырэц.

4. У боксе — прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскупі́цца, ‑скуплюся, ‑скупішся, ‑скупіцца; зак.

Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара. Сяркоў. — Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола. Даніленка. // на што. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачасту́нак, ‑нку, м.

1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго‑н. На прыпеку перад чалеснікам патрэсквала сухая лучынна: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня. Сабаленка. [Таварышы] заўсёды прыносілі пачастункі: булкі, цукар, сала. П. Ткачоў. [Сняжок] вельмі любіў салодкае і калі бачыў у руках у мяне цукар, дык не адыходзіў датуль, пакуль не атрымліваў пачастунак. Бяганская.

2. Тое, што і частаванне. А як жа з госцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватанні, раскідаюцца запросіны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)