Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekiery ’некаторы, няпэўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. мальски ’ледзь-ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ. mãžmožis ’крыха, самая дробязь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус. дыял. ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґлабня́ ’аглобля’ (Шатал.). Зыходным з’яўляецца *глобля ’аглобля’ (з *о‑глобля), якое дысімілявалася ў *глобня́ (лл > лн). Аб паходжанні гэтай групы слоў і магчымых этымалагічных версіях гл. Фасмер, 1, 117–118 (пад огло́бля). Няясна, аднак, адкуль у слове ґлабня выбухное ґ. Параўн. і рус. огло́бень. Гэта можа сведчыць не аб дысіміляцыі, а аб іншай суфіксацыі ад адной і той жа асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарагі́ ’дарагі’. Рус. дорого́й, укр. дороги́й, польск. drogi, чэш. drahý, серб.-харв. дра̑г, балг. драг, ст.-слав. драгъ. Прасл. *dorgъ ’тс’. Лат. dā̀rgs ’дарагі’, з якім параўноўваюць слав. слова, магчыма, запазычана са слав. моў. Іншыя версіі таксама вельмі няпэўныя. Трубачоў (Эт. сл., 5, 77) думае пра слав. інавацыю (можа. сувязь з *dьržati). Агляд праблематыкі ў Трубачова, там жа. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 531.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыгаце́ць ’дрыжаць’ (БРС, Касп., Шат.). Утварэнне з «узмацняльным» суфіксам ад слав. *drъg‑ (параўн. *drъgati, *drъgъtati, *drъgъtěti ў Трубачова, Эт. сл., 5, 137–138). Праформа *drъg‑ot‑ěti пацвярджаецца, напр., укр. дыял. дрогота́ ’дрож’, славац. drgotať ’грукатаць’ і бел. словам. Ва ўсякім разе мадэль *drъg‑ot‑ěti носіць прасл. характар і не можа быць зведзенай да *drъgъtěti, як гэта ў Трубачова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́віна ’тое, што і вітка’ (З нар. сл.). Да калівіна. Гл. калівах. Словаўтварэнне ўказвае на зборнасць (Сцяцко, Афікс. наз., 107). Улічваючы, што каліва можа азначаць ’асобна ўзятую сцябліну, саломіну’, вытворнае на ‑іна — ’скрутак, пучок’, чаму семантычна адпавядае клівіна. Некаторая няпэўнасць гэтай версіі заключаецца ў тым, што разгледжаная мадэль адпавядае адпрыметнікавым вытворным, а ў даным выпадку мы маем справу з лексемай, утворанай ад назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Параўн. брухмель. Аднак суфіксацыя ў слове брухель не зусім звычайная, таму не выключаецца, што яно можа быць іншага паходжання — запазычаннем, якое было фармальна адаптавана праз асацыяцыю з брухам. Параўн. польск. burchel, burchla, purchel, purchla ’гуз, пухір на целе’; ’мяккая скурка яйца’; ’яйцо, знесенае без цвёрдай шкарлупіны’ (гэта слова Варш. сл., 1, 236, параўноўвае з purchawka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыка́ць, брыка́цца. Рус. брыка́ть, -ся (дыял. брыка́ть кідаць’), укр. брика́ти, -ся, польск. brykać. Слав. (дыял.) *brykati ’тс’ (таксама, можа, ’кідаць’). Слаўскі (1, 45) лічыць, што гэта, магчыма, ітэратыў да *brъkati ’брыкаць, кідаць і да т. п.’ (параўн. славен. bȓkati, серб.-харв. бр́кати). Іншыя версіі не вельмі пэўныя. Бернекер, 93; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 222; Слаўскі, 1, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэзг ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). Прасл. *bъzgъ (ст.-чэш. bezh, славен. bezg, серб.-харв. базаг; гл. Махэк, Jména rostl., 221–222; Махэк₂, 52–53) няма ў польскай мове (якая толькі адна можа быць крыніцай запазычання бел. слова). Мяркуем, што бел. бэзг — марфалагічна-фанетычная трансфармацыя польск. bezd ’тс’ (гл. бэзд), новаўтварэнне з бэзд, заснаванае на ўскосных склонавых формах (фанетычных).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)