Паця́гавіч, пацяжывіч ’адмысловая палка, якой пакручваюць навой пры тканні на кроснах’ (КЭС, лаг., Касп.; віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.; віл., Шатал.; Дэмб. 2). Утворана ад пацягваць пры дапамозе суфікса ‑авіч. Параўн. польск., вялікапольск. pociągacz ’кій для прытрымлівання навою з асновай’. Сюды ж ганц. па(ц)цяжка ’кола з зубцамі ў пярэднім навоі красён’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пекану́ць 1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць 1 (гл.).
Пекану́ць 2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віно́ўнік ’вінаваты ў чым-небудзь; той, хто з’яўляецца прычынай чаго-небудзь’, рус. виновник ’крыніца прычыны чаго-небудзь’, тамб. ’ландыш, Convallaria majalis’, горк. ’мудранка, Paris quadrifolia L.’, ст.-рус. виновникъ ’вінаваты; даўжнік’ серб.-харв. ви́новник ’тс’, макед., балг. виновник ’вінаваты’. Лексема ўтворана ад асновы прыметніка vin‑ov‑ьnъ (віноўны) і суф. ‑нік. Сюды ж віноўніца (< vinov‑ьn‑ic‑a).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінтоўка ’ружжо з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала’ (БРС, КТС). Укр. гвінтівка, рус. винтовка, ст.-рус. винтовка (з XVII ст.). Утворана ад прыметніка винтовой пры дапамозе суф. ‑к‑a па мадэлі водянка і інш. (КЭСРЯ, 82; Шанскі, 1, В, 102; Фасмер, 1, 317; Унбегаун, Sel. Papers, 1969, 243). Бел. лексема запазычана з рускай мовы. Сюды ж вінтовачны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр. вѣрутний, вирутний ’тс’, польск. wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг. вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р 1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рда ’горда’ (Нас., Касп.), га́рдасць ’гордасць’ (Нас.). Ст.-бел. гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр. га́рдий (ст.-укр. гардый). Запазычанне з польск. hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глыта́ць ’глытаць’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. глита́ти ’тс’, рус. глота́ть, ст.-рус. глътати, чэш. hltati, балг. гъ́лтам, серб.-харв. гу̀тати, славен. goltáti. Магчыма, сюды і польск. дыял. glutać. Прасл. *glъtati ’глытаць’. Найбольш блізкая роднаснасць з лац. glūtiō ’тс’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158; Бернекер, 1, 309–310; Фасмер, 1, 414–415; Махэк₂, 169.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́ран, гарно́ ’горан’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Рус. горн, го́рон, укр. горно́, го́рен, горн. Далей сюды адносяцца польск. garnek, чэш. hrnek ’гаршчок’ і г. д. Роднаснымі з’яўляюцца лац. fornus ’печ’, ст.-інд. ghṛṇá‑ ’жар’. І.‑е. *guhr̥no‑ (да дзеяслова *guher‑ ’гарэць’). Гл. Фасмер, 1, 442; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 210–211.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ. gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)