падзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; заг. падзенься; зак. (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды», а таксама з прысл. «нідзе», «нікуды» і адмоўем).

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? □ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва. Сіняўскі. І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць! Дамашэвіч.

2. (звычайна з адмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім падзецца. Сачанка. Нахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. // Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды? Панчанка. Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы. «Звязда».

•••

Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што‑н. інакш.

Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (гл. ведаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; заг. падзень; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).

Разм.

1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. [Тамаш:] — Дзе ж ты, сынку, запалкі падзеў? Чорны. // Схаваць, некуды звесці. [Дзеці:] — Куды нашых настаўнікаў падзелі? Сабаленка.

2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца сховішча, прытулак і пад. Юзя не ведала, дзе падзець драбавік. Бажко. — Вось забралі цябе ў палон, душылі голадам — і маўчаў. Уцёк і ўсё тваё ўцякло з табой. А я куды ўцяку? Дзе іх падзену? — бацька паказаў на прыціхлых дзяцей, якія ўважліва слухалі гаворку дарослых. Навуменка. // Зрасходаваць, патраціць; выкарыстаць. [Чарняхоўскі] не ведаў, куды падзець энергію, якая бурліла ў ім. Мележ. Але прыходзілі доўгія зімнія вечары. Куды было падзець гэты вольны час? Колас.

•••

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы падзець гл. ведаць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) рукі падзець гл. ведаць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе падзець гл. ведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыну́ка, ‑і, ДМ ‑нуцы, ж.

Прымус, прымушэнне. Зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. Рыхтаваўся ўдумліва і без прынукі. С. Александровіч. Дзе ласкай, а дзе і прынукай вывела ў людзі сыноў. В. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краяві́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.

Краявіды Полаччыны.

2. Малюнак, карціна, якая адлюстроўвае віды прыроды, а таксама апісанне прыроды ў літаратурных творах.

Краявіды ў творах Якуба Коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’езд¹, -а/-у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. з’ехацца.

2. -а. Сход прадстаўнікоў якіх-н. вялікіх арганізацый, груп насельніцтва і пад.

З. славістаў.

|| прым. з’е́здаўскі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак., кім-чым, як хто-што або ў якасці каго-чаго (афіц.).

Быць запісаным дзе-н., лічыцца, называцца.

З. ў спісе.

Ён у нас значыцца ў якасці кансультанта (або як кансультант).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відно́¹, безас., у знач. вык.

1. Пра наяўнасць дастатковага святла, асвятлення дзе-н.

На вуліцы ўжо было в.

2. Тое, што і відаць (у 1 і 3 знач.).

З-за пылу было не в. дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́тад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці з мэтай пабудовы і абгрунтавання сістэмы ведаў.

Перадавыя метады вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

Н. родных.

Н. хворага.

|| незак. наве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажыві́цца, -ыўлю́ся, -ы́вішся, -ы́віцца; зак. (разм.).

1. Знайсці для сябе якую-н. ежу, пажыву.

Няма дзе курам п.

2. чым. Узяць для сябе што-н. чужое, атрымаць якую-н. карысць з чужога.

П. чужым дабром.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)