краве́ц, краўца, м.
Спецыяліст па шыццю адзення. Мясцовы кравец (не той, што абшываў паноў і падпанкаў, а той, што меў справу з простымі людзьмі) не даганяў лішне адзежы да чалавека. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустапаро́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пустапарожняга; пустая, бяссэнсавая справа. — Ці варта было траціць столькі дарагіх для чалавека гадоў дзеля такой пустапарожнасці? Ніякага значэння для навукі, для жыцця ў гэтым адкрыцці няма... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавыяўле́нне, ‑я, н.
Выяўленне самога сябе ў чым‑н., у якой‑н. дзейнасці. Лірычная паэма дае шырокую прастору для самавыяўлення аўтара, для раскрыцця душэўнага, эмацыянальнага стану чалавека. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селядзёўка, ‑і, ДМ ‑дзёўцы; Р мн. ‑дзёвак; ж.
Разм. Бочка для селядцоў. У карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́гліць, скоглю, скогліш, скогліць; незак.
Абл. Жаласна павіскваць; скуголіць (пра жывёлін). // Жаласна плакаць (пра чалавека). Як загаварыць [Яўхім], дык, здаецца, спявае. І не так сабе спявае, а проста-такі скогліць, енчыць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрыліза́цыя, ‑і, ж.
1. Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.
2. Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.
[Ад лац. sterilis — бясплодны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цурба́н, ‑а, м.
1. Абрубак дрэва; кароткае бервяно. Прайшоўшы да кустоў, я, не спяшаючыся, разматаў і закінуў вуды, потым прысеў на чорны дубовы цурбан. Ляўданскі.
2. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнае чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпітэ́лій, ‑я, м.
Спец.
1. Тканка чалавека і жывёл, якая пакрывае паверхню цела, высцілае сценкі поласцей і ўнутраных полых органаў.
2. Покрыва з танкасценных клетак, якое высцілае некаторыя ўнутраныя поласці раслін.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і thēlē — сасок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яныча́р, ‑а, м.
Гіст. Воін прывілеяванай рэгулярнай пяхоты ў султанскай Турцыі. // перан. Пра чалавека, які праяўляе залішнюю жорсткасць пры абароне інтарэсаў прывілеяваных колаў якога‑н. класа, якой‑н. касты і пад.
[Ад тур. yeniceri — новае войска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)