я́дзершчык, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па ядзернай фізіцы. — Цікавыя людзі атрымаліся з вашых аднагодкаў? — Ёсць аграномы, урачы, лётчыкі, інжынеры, а адзін, Толік Сідуноў, кажуць, недзе там, што трымаецца пад вялікім сакрэтам. Ядзершчык ці нешта ў гэтым сэнсе. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меха́нік, ‑а, м.

Спецыяліст, які займаецца пытаннямі механікі. Усе .. [студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — механік, хто — будаўнік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг... Хадкевіч. // Той, хто назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем. Стары механік ведаў трактар, любіў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхала́з, ‑а, м.

1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні. [Сусед:] — Пачынаў юнак у тэлеграфнай калоне, верхалазам па слупах. Шынклер.

2. Разм. Гарэза, свавольнік. Сабраўшы каманду такіх, як і ён сам, верхалазаў, Генька Собаль.. пераказваў змест кнігі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарасні́к, ‑а, м.

Разм.

1. Перадавы рабочы, які прымяняе скарасныя метады работы. А быць майстрам сва[ёй] справы, авалодаць тэхнікай, якая ў цябе пад рукамі, гэта і ёсць — быць скарасніком. Грамовіч.

2. Спецыяліст па скарасному руху. Машыніст-скараснік. Лыжнік-скараснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камо́рнік, ‑а, м.

Спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрыўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст па ўзрывах горшых народ. [Аляксей:] — У Міколы ў вашага, што? Нічога, узрыўнік на шахце. Дык такая спецыяльнасць і ў нашага Яшкі Астапёнкава ёсць. Чыгрынаў. Часам узрыўнікі забіраюцца ў такое месца, куды нават самаму спрактыкаванаму шахцёру далезці нялёгка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхно́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці. Інжынер-тэхнолаг. Тэхнолаг-хімік. Тэхнолаг-тэкстыльшчык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне. Асіпенка. Канструктары і тэхнолагі завода ўпорна працуюць над паляпшэннем эксплуатацыйных якасцей. «Беларусь». // Разм. Студэнт тэхналагічнага інстытута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучо́ны, -ая, -ае.

1. Вывучаны, навучаны чаму-н.

Не вучы вучонага (прыказка). В. мядзведзь (дрэсіраваны).

2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.

В. чалавек.

В. садавод.

3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.

Вучонае званне.

Вучоная ступень.

4. у знач. наз. вучо́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.

Выдатны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знаўца, майстра, спецыяліст, прафесіянал, эксперт, знаток; спец (разм.); усёзнайка (разм. іран.); аўтарытэт, прафесар, свяціла (перан.) □ стары верабей, стрэляны верабей

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кваліфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кваліфікаваць.

2. Ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой‑н. працы. Рабочы сярэдняй кваліфікацыі. Спецыяліст высокай кваліфікацыі. Павышаць кваліфікацыю.

3. Прафесія, спецыяльнасць. Набыць кваліфікацыю. □ Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацый: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.

[Ад лац. qualis — якой якасці і facere — рабіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)