Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел. секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěkti ‘сячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ. síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат. síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ. síekti ‘спрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ. sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́бель ’сцябло, цыбух’ (Сл. ПЗБ), ’ручка ў вясле’ (ТС), сце́бяль, сцяблавы́ ко́рань ’вертыкальны корань дрэва’ (Сл. ПЗБ; чэрв., ЛА, 1). Параўн. укр. сте́бель ’адростак, цыбух’, рус. сте́бель ’ствол, адростак, чаранок’, стараж.-рус. стьбль, славен. stebəl ’сцябло, камель’. Прасл. *stьblь, параўноўваюць з літ. stíbis ’membrum virile’, stíebas ’слуп; цыбух, сцябло’, лат. stiba ’кій, прут’, ст.-інд. stíhhih ’пучок, звязка’ (Фасмер, 3, 750; Бязлай, 3, 314; ЕСУМ, 5, 405), літ. stìbilas ’чаранок, сцябло, качан’ (Сной₂, 697); на падставе апошняга Мартынаў (Дерив., 35) прапануе рэканструкцыю прасл. *stьbьlь з суф. ‑ьlь, паралельнае да лац. stipula ’салома, сцябло’ з суф. ‑ula, што няпэўна. Гл. таксама сцябло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыке́ля ‘толькі’ (Ласт., Гарэц., Сцяшк.), ‘столькі’ (воран., Сл. рэг. лекс.), таке́ля ‘так, гэтак’: каб ты такеля жыў, як гэто праўды (Васільковая сп.), тыкеле ‘толькі, аднак’ (Ф. Багушэвіч), сюды ж, відаць, тыке́ль ‘цяпер’ (Сцяшк.). Няясна. Ластоўскі (Ласт., 706) падае разам з ткале ‘толькі, адно’ (Сержп.), гл. Гутшміт (ZfSl, 19, 2, 270) адносіць да балтызмаў разам з тыкі ‘толькі’, параўноўваючы з літ. tik ‘тс’; аналагічна Санько, Kryu̯ja, 1966, 1, 93. Літоўскае слова разглядаецца як скарочаная форма літ. tíek ‘столькі’, што адпавядае пытальнаму kíek ‘колькі’ (Смачынскі, 675). Канец слова можа ўзыходзіць да часціцы *‑lě/*‑le (параўн. ЭССЯ, 14, 171–173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёмкі1 ’зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус. ёмкий ’тс’, укр. емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі2.

Ёмкі2 ’ёмісты, вялікі, ладны’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Яруш.). Рус. ёмкий ’тс’. Беларуска-руская інавацыя з ‑ъкъ‑ суфіксацыяй ад прасл. ęti, jьtmǫ ’браць’. Параўн. літ. imù, im̃ti ’тс’, лац. ēmō, emere ’прымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахча́. Рус. бахча́, бакча́, бакша́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур. bahçe, bahça ’сад’ < перс.; Бернекер, 39; Фасмер, 1, 111; Локач, 15). Іншая версія: запазычанне з крым.- тат. мовы (гл. Шанскі, 1, Б, 60–61, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуга́рына ’прывязка ў цэпе’ (Яшкін, БЛ, 4, 69 і наст.). Ад вугор1 з суф. ‑ін‑, таму што гэта прывязка рабілася са скуры вугра; параўн. таксама літ. дыял. uñgurio skūra ’прывязка ў цэпе’ ад ungurỹs ’вугор’ (Яшкін, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўка1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).

Ко́ўка2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушы́н ’гліняная пасудзіна з ручкай для малака, збанок’ (З нар. сл., Жд. 2., Юрч.). Укр. кувшин, рус. кувшин ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх моў. Непасрэдная крыніца не засведчана, але *kaušinas < kaušas (літ. kaušas ’коўш’). Параўн. коуш (гл.) (Лаўчутэ, Балтизмы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́мель ’самы кончык хваста ў каровы’ (ТС). Не выключана балтыйскае паходжанне слова. Аднак яго непасрэдная крыніца не засведчана. Меркаванне аб лексічным пранікненні, апрача неславянскай фанетыкі і арэальнага крытэрыю, падмацоўваецца такімі балтыйскімі паралелямі, як літ. klmpa ’вузел на канцы вяроўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)