зе́ўраць, ‑ае; незак.
Разм. Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.). Побач, між нізкага, густога галля, зеўрала ў цяністым поцемку свежая яма з асыпанымі берагамі. Мележ. Там, далёка ўнізе, куды кожную хвіліну вецер мог сарваць і яго, зеўрала бяздонне, зацягнутае радкаватым туманам. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.
2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадда́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць самаадданага. [Андрэй:] — Няма такой узнагароды, якая магла б быць годнай вашай адвагі і самаадданасці. Самуйлёнак. Жыццё паказвае, што толькі тым [паэтам], якія ўсім сэрцам любілі літаратуру, да самаадданасці, да самазабыцця, удалося пазнаць радасць прызнання і заняць сваё месца сярод вялікай кагорты літаратараў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́цца, ‑дзіцца; безас. незак.
(звычайна з адмоўем). Пра наяўнасць жадання ці магчымасці сядзець або заставацца, быць дзе‑н. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце. Колас. [Лубяну] .. не сядзелася на месцы — надзвычайна вялікая была ўсхваляванасць. Шамякін. «Чаго .. [Косціку] на земснарадзе не сядзелася?» — не мог зразумець Міканор Іванавіч. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм.
1. У вялікай колькасці ўліць, усыпаць, укласці і пад. у што‑н.; уваліць. Ураджай павінен быць сёлета добрым .. Восенню, перад сяўбой механізатары сюды [пад азімыя] столькі гною ўбухалі. Шымук.
2. Неашчадна патраціць. Столькі грошай убухалі за мэблю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм. Быць франтам, модна адзявацца. Калі вырасце Люся, яна будзе франціць у тонкім вышытым плацці. Чорны. // Выстаўляць напаказ сваё адзенне, прычоску і пад.; красавацца. [Маці:] — Не беражэш ты сябе, сынок. Хоць бы на шыю павязаў што. Ці ж зімой франціць... Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шало́м, ‑а, м.
Гіст. Шлем. Хто яго ведае, можа быць, Даверымся даўняй кнізе, Што ворагі нават маглі прыплыць У стольны Мінск па Нямізе, І што наўсцяж па абодва бакі Стаялі харомы І хаты, І што дагэтуль на дне ракі Ляжаць шаломы І латы. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взаперти́ нареч.
1. (в запертом помещении) пад замко́м; (быць) запёртым;
2. перен. (в уединении) у адзіно́це, у само́це;
жить взаперти́ жыць у адзіно́це (у само́це).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
всы́пать сов.
1. усы́паць, мног. паўсыпа́ць;
2. (побить, отругать) усы́паць, даць ды́хту;
◊
всы́пать горя́чих усы́паць гара́чых, даць ды́хту;
всы́пать как сле́дует усы́паць як ма́е быць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
путеводи́тель
1. (справочная книга) даве́днік, -ка м.;
железнодоро́жный путеводи́тель чыгу́начны даве́днік;
2. (проводник) уст. правадні́к, -ка́ м.;
позво́льте быть ва́шим путеводи́телем дазво́льце быць ва́шым правадніко́м;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)