памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт. Лобан. Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом. Няхай.

2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое. Чарнышэвіч. Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муць, ‑і, ж.

1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай, мутнай; каламуць.

2. перан. Туман, смуга; імгла. Газік коўзаецца тубы-сюды і паволі, як бы вобмацкам, сунецца скрозь густую, жаўтаватую ад святла фар, муць. Дуброўскі. Шэрая мітуслівая муць павісла над галавою, завалакла далеч. Сачанка.

3. перан. Разм. Аб цяжкім душэўным стане. Але што будзе заўтра? Веньямін ведае, што будзе. Боль у галаве і муць на душы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзю́ка, ‑і, ДМ ‑дзюцы; Р мн. ‑дзюк; ж.

1. Ядавітая змяя шэрага колеру з чорнай зігзагападобнай паласой уздоўж спіны. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы, — Блішчыць на ёй узор лускі. Крапіва. Вялікая светла-шэрая гадзюка з выразным чорным узорам на спіне гналася па сцежцы за травяной жабай. В. Вольскі.

2. Разм. лаянк. Пра небяспечнага шкоднага чалавека. Людзі маўчалі: такі час, можа знайсціся гадзюка якая, і тады памінай, як чалавека звалі. Шчарбатаў.

•••

Гадзюка падкалодная — тое, што і змяя падкалодная (гл. змяя).

Прыгрэць гадзюку на (сваіх) грудзях гл. прыгрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рчыцца і ко́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам, скручвацца (ад холаду, болю і пад.). Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Колас. [Хлопец] быў ранены ў ногі і ў жывот і вельмі пакутліва курчыўся ў агоніі, сілячыся штосьці сказаць непаслухмяным языком. Мележ. У жыце, схапіўшыся за нагу, корчыўся Вано. Няхай.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; крывіцца, выгінацца. [Машыніст] саскочыў на зямлю, пераступіў цераз разарваны тэлефонны провад, што курчыўся на снезе. Мележ. На агні адставала ад дрэва кара; шэрая, яна корчылася, што гадзюка, і з яе капала вада. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюд-ту́д, прысл.

Разм.

1. Раз-пораз, вельмі часта. Шэрая вязаная хустка з пушком абдымала яе плечы. Жанчына сюд-туд папраўляла хустку, нацягваючы яе ўверх. Пестрак. Гарасім сюд-туд кідаў вокам на маю работу. Якімовіч.

2. Узад і ўперад, з аднаго боку ў другі. Мы з рэдактарам шпацыравалі сюд-туд па калідоры. Сабаленка. На досвітку цягач з важкім трохвугольнікам двойчы прайшоў сюд-туд і прабіў дарогу з аэрадрома ў Міхалі. Алешка. // З аднаго месца ў другое. Я хацеў зноў прылегчы і пачаў папраўляць ватоўку. «Дзе ж рэчавы мяшок?» — махнуў я рукою сюд-туд. Няма. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ле́ска1, льіска, (мн.) лыскы ’зараснік ляснога арэха’ (Клім.), ст.-бел. ласковый, лёсковый ’ляшчынавы’ (Булахаў, Пст.). Укр. ліска, польск. laska, падкарпацк. leska, liska, łyska, в.-луж. leska, чэш. liska (ст.-чэш. leska), славац. lieska, славен. leska, серб.-харв. леска, лщёска, макед. леска, паўдн. lʼäska, балг. леска. Прасл. leska ’ляшчына’. Магчыма, звязана з Іё!!!ь > лес (гл.). Блізкімі з’яўляюцца ст.-прус. lazde ’ляшчына’, лат. logzda, lazda, (g)zda ’тс’, літ. lazä ’кій’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 62. Сюды ж ст.-бел. леска ’пасудзіна’ (?) (Скурат, БЛ, 8, 11).

Ле́ска2 звычайная ’валасянка шэрая, Sylvia communis Lath.’, лёска‑завіру́шка, Sylvia curruca L.’ (паўн., КЭС). Лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы silva (sylva) ’лес’ і аформлена пры дапамозе суфікса ‑к‑a (як рус. славка ’валасянка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.

1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца. Брыль. // Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені. Сіняўскі. // перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок. Маўр.

2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла. Пташнікаў. У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумаро́к ’памяшанне, вар’яцтва’ (Янк. 1, Янк. 3.), су́марак ’змрок’ (Станк.), ’замарачэнне’ (Юрч. Вытв.), сума́ракшэрая гадзіна, змярканне’ (асіп., Буз.), суморо́ка, су́мрак, су́мракі, сумро́к ’тс’ (ЛА, 2), сюды ж сумаро́кі, сумаро́каваты ’суровы з выгляду, строгі, маламоўны’ (чырв., З нар. сл.). Укр. дыял. су́морок, рус. дыял. су́марак ’змярканне’, стараж.-рус. суморокъ ’тс’, ц.-слав. сѫмракъ, чэш. soumrak, славац. súmrak, серб.-харв. су̏мра̑к, славен. sọ́mrák ’тс’, балг. су́мрак ’змярканне’, макед. самрак ’тс’. Прасл. *sǫmorkъ, ад *sǫ‑ і *morkъ (гл. морак) (Фасмер, 3, 802). Борысь (Prefiks., 97) лічыць дэвербатывам ад *sъ‑mŕ̥k‑nǫti з тым самым коранем. Сюды ж сумро́к ’змрок’ (пух., ЖНС), відаць, з рэдукцыяй галоснага ў другім складзе або ўтварэнне з прыст. су- і *мрок < польск. mrok ’морак’, параўн. змрок (гл.). Формы су́мрак, су́мракі — запазычанне з рус. сумрак або з царк.-славянскай. Да семантыкі параўн. марочыць, марока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 60 мінутам.

Прыйсці раней на гадзіну.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад паўдня ці ад паўночы.

Г. ночы.

Трэцяя г. дня.

3. Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і пад.

Акадэмічная г.

4. толькі мн. Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў).

Мець гадзіны ва ўніверсітэце.

5. Пара́, час (высок.).

Суровая г. вайны.

6. Час, адведзены для чаго-н.

Прыёмныя гадзіны.

Вольная г.

Гадзіна пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая гадзіна (разм.) — змрок вечарам пасля заходу сонца.

|| ласк. гадзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. гадзі́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Г. перапынак.

Гадзінная норма.

Паехаць гадзінным цягніком (які адпраўляецца ў гадзіну дня, ночы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́ктар, ‑а, м.

1. Частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі. Плошча сектара.

2. Частка якой‑н. плошчы, абмежаваная радыяльнымі лініямі. Сектар стадыёна. □ Усё відаць: на мушцы аўтамата ўвесь сектар абстрэлу — шэрая брукаваная істужка шаша. Грамовіч.

3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю. Сектар дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Бытавы сектар прафкама. □ Лаўрэнцеў узначаліў у камітэце камсамола сектар па абароне правоў моладзі. «Маладосць».

4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі. Калгасны сектар у сельскай гаспадарцы.

5. Спец. Участак сістэмы кіравання самалёта, карабля і пад. Капітану здалося, што ён ужо на старце, выруліў на той новай машыне. У навушніках шлема-фона пачулася каманда камандзіра палка. Крануў сектар газу і пайшоў на ўзлёт. Алешка.

[Лац. sector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)