тэмпера́ментны, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца жывой, гарачай энергіяй. Хаця ўнутраныя маналогі маюць ідэалагічны змест, праз іх выступае і псіхалогія Каліноўскага, яго магутная тэмпераментная натура. Калеснік. // Выкананы з тэмпераментам; жвавы, палкі. Тэмпераментная прамова. □ Цяпер Язэп думаў над тым, як часта да вайны і на першым часе адступлення ён чуў шмат прыгожых, тэмпераментных слоў, а па-сапраўднаму яны сталі ваяваць тады, калі пад раніцу ў іх траншэю прыйшоў камісар. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слязлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта плача (пра чалавека), схільны да слёз. Слязлівае дзіця. □ Заўсёды злодзей пад судом слязлівы. Корбан. / у перан. ужыв. Зашумела слязлівая восень — І закрылася хмарамі просінь. Журба. // Які выказвае схільнасць да слёз; плаксівы. Слязлівы тон. □ Да камісара Кінуўшыся хутка,.. Я голасам слязлівым і цянюткім Прасіў яго: — Вазьмі мяне з сабой!.. Хведаровіч.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне. Голас мой часта зрываўся, сіпкі сціскалі горла — расказ быў слязлівы, жаласлівы, варты хіба толькі спачування. Мыслівец. // Чуллівы. Дзеянне разгортваецца ў.. [апавяданні] марудна, шмат слязлівай сентыментальнасці. С. Александровіч.
3. Разм. З слязамі, напоўнены слязамі; слязісты (пра вочы). [Кабыла] павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот. [Ляснік] спыніўся каля тоўстай лістоўніцы, паглядзеў нумар. — Вось гэтую будзеце спілоўваць, рабіце метку. Пальчэўскі. На месячным графіку крывая ўпарта не хацела паўзці за трывожную сінюю метку пяцідзесяці працэнтаў. Шыцік.
2. След, які астаўся пасля чаго‑н. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы, на іх было шмат метак ад сякеры. Гурскі.
3. Дзеянне паводле знач. дзеясл. меціць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.
2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка. // Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назва́цца, ‑завуся, ‑завешся, ‑завецца; ‑завёмся, ‑завяцеся; зак.
1. Прыняць, узяць сабе якую‑н. назву, імя і пад. [Іван:] — Заўтра ж трэба зрабіць табе добрыя дакументы. Кім ты хочаш, пазвацца? Новікаў.
2. Сказаць, назваць сваё імя, прозвішча, становішча і пад.; адрэкамендавацца. Навічок назваўся Апанасам Вялічкам. Машара.
3. Разм. Напрасіцца, навязацца да каго‑н. з чым‑н. — Зразумела, — сказаў Лабановіч. — панне Ядвісі будзе шмат прыемней пайсці ў кампаніі Грыгора і Негруся, які напэўна сам назавецца ў праважатыя. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да стылю 1 (у 1, 2 знач.). Стылявая дасканаласць. Стылявыя катэгорыі. □ Апублікаваныя ж у мінулым і пушчаныя ў навуковы ўжытак пераважна дзелавыя помнікі даюць толькі прыблізнае ўяўленне аб запазычаннях старабеларускай мовы, бо дзелавыя помнікі з-за сваёй тэматычнай абмежаванасці і стылявой аднастайнасці змяшчаюць параўнальна мала запазычанай лексікі. Жураўскі. У жанравых і стылявых адносінах байкі Я. Коласа маюць шмат агульнага з дакастрычніцкімі апавяданнямі з цыкла «Казкі жыцця». Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыску́ць ‘марозная пагода’ (Сцяшк. Сл.). Да трэск, трашча́ць (пра мароз) (гл.), параўн. трэскоцень ‘траскучы мароз’ (гл.), рус. треску́н ‘вельмі моцны мароз, ад якога вянкі хаты ці дрэвы трашчаць’, в.-луж. třĕskać ‘трашчаць (пра мароз)’. Паводле Брукнера (579), вакалізацыя trysk < trzask (гл. трэск) характэрна для польскай мовы, што, магчыма, дае падставы бачыць польскі ўплыў, які дапускае Астроўскі (ABSl, 29, 148) у фіналі ‑уць (мазурэнне?), параўн. трыску́чы ‘траскучы’ (Вруб.), аднак форма ж. р. моцнайа трыскуць набліжае назоўнік да іншых абстрактных на ‑ць, хаця ў гэтым выпадку магчымы і ўплыў слова пагода ‘надвор’е’. Не выключаны таксама ўплыў суфікса літ. ‑ūtis са зневажальным значэннем, параўн. фармальна блізкае літ. treškùtis ‘хто любіць шмат гаварыць’ < treškùs ‘траскучы’, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 264.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перацярпе́ць, ‑цярплю, ‑церпіш, ‑церпіць; зак.
1. што. Перажыць, перанесці, выцерпець усё, многае. Перацярпець усе нягоды. □ Пройдзе ўсё... Не плачу, Ўсё перацярплю, Веру я: што ўбачу Тых, каго люблю. А. Александровіч. Спачатку давялося перацярпець боль няўдач. «ЛіМ». // Церпячы, пераадолець, знесці што‑н.; пацярпець які‑н. час. Перацярпець спакусу. □ Галай стаяў, абапёршыся аб сцяну. Хацелася піць. «Перацярплю. Адправяць у турму, там і нап’юся...» Асіпенка.
2. чаго і без дап. Зазнаць шмат пакут, гора і пад. Колькі ён перацярпеў за свой век!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правадні́к 1, ‑а, м.
1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. Генадзь і Міша аказаліся добрымі праваднікамі і сувязнымі між горадам і лесам. Няхай.
2. Чыгуначны служачы, які наглядае за парадкам у вагоне. На дапамогу прыйшлі паязны майстар і шмат хто з праваднікоў. Васілёнак. Праваднік запаліў свечку ў вагоне і голасна абвясціў: — Пад’язджаем да Мінска, таварышы... Хадкевіч.
правадні́к 2, ‑а, м.
Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук, цяпло і пад. Праваднік электрычнага току.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ванта́жыцца ’сур’ёзна, не на жарт бароцца’ (Мядзв.). Можна вылучыць некалькі версій, звязваемых з рознымі значэннямі гэтага слова. Рус. вантажиться, вантажничать ’адводзіць шмат часу заляцанням’ (адкуль вальтажиться ’тс’), укр. вантаж ’карысць, выгада’ да франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ (Фасмер, 1, 270); параўн. польск. (у сярэднія вякі) awantaż ’даход, набытак’. Укр. вантаж, вантага ’груз’, вантажити ’грузіць’. Рудніцкі (1, 309) услед за Шавялёвым (ZfslPh, 23, 146–167) выводзіць з ватага, тлумачачы ‑н‑ як аргатычны інфікс; параўн. рус. ватажаться ’вадзіцца’ (Дабр., 53). Гэту версію аспрэчвае Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 130), які схіляецца да думкі, што зыходным значэннем укр. вантажити было ’звязваць, абмотваць, загортваць’, вантажити да вантух ’вялікі мех, грубае палатно для запакоўкі’. З апошняй версіі і трэба, відаць, выводзіць бел. вантажыцца з развіццём значэння ’звязвацца > вазіцца > бароцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)