скале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі змерзнуць. Моцны мароз даваў сябе адчуваць: зусім скалелі ногі. Лынькоў. Усе скалелі, але ж трэба было сядзець у цесных і сырых акопах і чакаць. Новікаў.
2. Разм. груб. Памерці, сканаць. Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому з голаду не скалець. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтей ’нечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няпу́шч (непушчъ) ’накшталт, падобна, як’: непушчъ твойго коня (Нас.). Няясна; магчыма, ад пушчы ’горш’ (параўн. непапушч, непапушчы, гл.), аднак цяжка вытлумачыць семантыку. Або ўзыходзіць да ц.-слав. непщевать ’меркаваць’, ст.-слав. непьштевати (параўн. ц.-слав. непыць), для якога Фасмер (3, 64) узнаўляе першаснае значэнне ’не чакаць, не быць упэўненым’, роднаснае лац. putāre ’лічыць, меркаваць’, што бліжэй па значэнню да беларускага слова. Гл. таксама непапушч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.
1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду. Грахоўскі. Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць. Лупсякоў.
2. Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой. Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жало́ба, ‑ы, ж.
1. Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць. Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дача́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ці адбыўся раней вызначанага часу, раней звычайнага тэрміну. Дачаснае выступленне. Дачасная радасць. // Які адбыўся раней, чым можна было чакаць. Чалавек быў малады, ён здаваўся б зусім юным, калі б не дачасная паўната на добрым, даволі прыгожым твары. Мележ.
2. Разлічаны на кароткі час; часовы. Над зямлянкай дыміцца драўляны дачасны комін. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́шаль, ‑шля, м.
1. Жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. // Такая жэрдка ў калёсным сельскагаспадарчым інвентары для злучэння яго з трактарам або іншай машынай.
2. Жалезная выгнутая пласціна ў плузе, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык. Стары Карповіч падвёў каня да свайго загону, усадзіў плуг у баразну, сеў на дышаль, закурыў, пачаў чакаць. Карпюк.
[Польск. dyszel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
1. Навесці ў сябе належны парадак, справіцца з чым‑н., ухадзіцца. [Бацька:] — Дык ты [сын] едзь... але пачакай: з’ездзіш па клункі .. Упарадкуйся тут. Бо не будзе чакаць ярына: авёс жа трэба сеяць. Баранавых. // Пайсці на лад, наладзіцца. Жыццё горада паступова ўпарадкавалася.
2. Стаць добраўпарадкаваным. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы і ўпарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбіра́льня, ‑і, ж.
1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.
2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор. М. Ткачоў. Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́куць, ‑і, ж.
Вугал, кут у хаце, дзе віселі абразы і стаяў стол, за які садзілі паважаных гасцей. Недзе было Міхалу дзецца, калі жанкі і дзяўчаты з песнямі і кветкамі хлынулі вечарам у хату і паставілі на покуць першы сноп жыта. Васілевіч. Вось і на гэты раз.. [Хлор] не заставіў сябе доўга чакаць і першым усеўся на покуці, як дома. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)