ка́пер, ‑а, м.

1. Прыватнаўласніцкае судна, якое займалася (да сярэдзіны 19 ст.) у ваенны час з ведама свайго ўрада праследаваннем і захопам гандлёвых суднаў праціўніка і нейтральных краін, што перавозілі кантрабандныя грузы для ваюючай краіны.

2. Уладальнік такога судна.

[Гал. kaper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́рмер, ‑а, м.

Уладальнік або арандатар фермы ​1 (у 2 знач.). [Чалавек] вычытаў, што ў нейкім з амерыканскіх штатаў урад абмежаваў фермераў сяўбою пшаніцы. Чорны. Яе [Крысціны] бацька — дробны фермер — памёр тады, калі ёй не было яшчэ і дзесяці гадоў. Васілевіч.

[Англ. farmer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шынка́р, ‑а, м.

Уст.

1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. Не было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж. Колас.

2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́тчыч ’пчаляр’ (Маш., рэч., Янк. II, глус.), воцціч (Мат. Гом.), отчыч (КТС) ’тс’. Рус. вотчинникуладальнік вотчыны (пасекі), пчаляр’, укр. палес. вочичь ’пчаляр’. Да вотчына ’пасека’ (Малько, БЛ, 9, 57). У семантычных адносінах параўн. ст.-в.-луж. dedicz, dediczer ’пчаляр, бортнік’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53). Гл. таксама воччан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэстара́тар, ‑а, м.

Уст. Уладальнік, гаспадар рэстарана. Але нічога каўказскага ў тым рэстаране не было, і нават гаспадар яго мала чым з выгляду адрозніваўся ад Бабекі: тая ж раздвоеная барада, толькі не сівая, а цёмна-русая, і сам рэстаратар быў шчуплейшы. Колас.

[Фр. restaurateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млына́р, ‑а, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне; мукамол. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчка ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. Яшчэ калі дзядзька Пракоп быў за старшыню, дык ён паставіў бацьку за млынара ў колішні Лукашоў вятрак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасэ́сар, ‑а, м.

1. Гіст. Уладальнік пасэсійнага завода.

2. Уст. Арандатар маёнтка або фальварка. — Э-э, — абазваўся пан, — што ж, я пусціў цябе стаць на маёй зямлі адной нагою, а ты захацеў на ёй цэлым тулавам легчы. Не-не, мне дробных пасэсараў не трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутара́нін, ‑а; мн. хутаране, ‑ан; м.

Уладальнік хутара. І зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, .. і толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Лепшыя землі захапілі пасялкоўцы і хутаране, а яшчэ лепшая зямля была пад панскім маёнткам, дзе заснаваўся цяпер саўгас «Чырвоны шлях». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабрыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Капіталіст — уладальнік фабрыкі (у 1 знач.). Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан Забіралі ўсё дачыста У рабочых і сялян. Грахоўскі.

2. перан.; чаго. Іран. Той, хто фабрыкуе што‑н.; стваральнік і распаўсюджвальнік чаго‑н. Фабрыкант маны і розных чутак.

[Лац. fabricans, fabricantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел. тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав. тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)