це́рці, тру, трэш, трэ; тром, траце́, труць; цёр, цёрла; тры; цёрты; незак., што.

1. Націскаючы, вадзіць узад і ўперад па чым-н.

Ц. падлогу шчоткай.

Ц. спіну мачалкай.

2. Размінаючы, націскаючы, змешваць, ператвараць што-н. у парашок, у дробную аднародную массу.

Ц. тытунь.

Ц. мак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра абутак, адзенне: будучы цесным, нязручным, націраць, пашкоджваць скуру.

4. Пераціраць, рабіць мякчэйшым.

Ц. лён.

|| аднакр. церану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́ і цярну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, церняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расце́рці, разатру́, разатрэ́ш, разатрэ́; разатро́м, разатраце́, разатру́ць; расцёр, -це́рла; разатры́; расцёрты; зак.

1. што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

Р. тытунь.

2. што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.

Р. крэм на руках.

3. каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.

Р. спіну.

4. што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).

Р. дарогу.

|| незак. расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расціра́нне, -я, н. і расці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і расціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Табаке́рка ’скрыначка для табакі’ (ТСБМ, Шн. 2, Касп.; ашм., Стан.; Бяльк., Федар. 4), тобаке́рка, тобакі́рка, тобаке́рочка ’зробленая з кары каробачка для тытуню, для захавання дробных рэчаў накшталт іголак, нітак і інш.’ (палес., З нар. сл.; ТС). Укр. табаке́рка ’табакерка’, рус. табаке́рка, польск. tabakiera, tabakierka, серб.-харв., балг. табаке́ра, макед. табаке́ра, табаке́рка ’тс’. Праз польскую мову з франц. tabaquière ’табакерка’ (форма, вядомая з XVII ст.) < tabacтытунь’ (Фасмер, 4, 5; Чарных, 2, 223; ЕСУМ, 5, 498). Параўн. табацірка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́рыва, ‑а, н.

Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк. «Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку. Пальчэўскі. // Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, за што і без дап.

1. Час ад часу, злёгку, паціху цягнуць. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха .. не пераставала гаварыць. Лобан. [Чалавек] раскурваў люльку: прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. З-за Рамянкі пацягваў калючы вецер. Асіпенка. / у безас. ужыв. Там [у даліне] была ўжо засень, адтуль пацягвала вільготным халадком блізкай начы. Самуйлёнак.

2. Незак. да пацягнуць (у 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераце́рці сов.

1. в разн. знач. перетере́ть;

п. вяро́ўку — перетере́ть верёвку;

п. по́суд — перетере́ть посу́ду;

п. тыту́нь — перетере́ть таба́к;

2. (лён, коноплю) перемя́ть;

3. истере́ть;

п. на парашо́к — истереть в порошо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніза́ць, ніжу, ніжаш, ніжа; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад. Нізаць сушаныя грыбы. □ Дзядзька пакінуў нізаць тытунь, глянуў у акно. С. Александровіч.

2. перан. Лёгка падбіраць, спалучаць адно з другім (пра словы, рыфмы і пад.). Ніжа без перадыху Сцяшынская слова на слова. Б. Стральцоў.

3. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́рціся сов.

1. потере́ться;

п. мача́лкай — потере́ться моча́лкой;

2. истере́ться;

тыту́нь пацёрся на парашо́к — таба́к истёрся в порошо́к;

3. (о ягодах) помя́ться, подави́ться;

4. перен., разг. (побывать где-л., пообщаться с кем-л.) потере́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́лька 1, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і галоўкі, пустой ўнутры, у якую насыпаюць тытунь. — Ноч будзе сёння халодная, — сказаў Дзямід, задаволена пыхкаючы сваёй люлькай. В. Вольскі. Абкураная .. люлька ў бацькавай руцэ знаёма пахла дымам. Савіцкі.

лю́лька 2, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Тое, што і калыска (у 1 знач.). Цераз люльку да матулькі Ручкі цягне ўжо Марат! Лявонны.

2. Тое, што і калыска (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умя́ць сов.

1. в разн. знач. умя́ть;

у. траву́ — умя́ть траву́;

у. тыту́нь у лю́льцы — умя́ть таба́к в тру́бке;

2. перен., разг. (жадно съесть) уписа́ть, умя́ть;

у. цэ́лую буха́нку хле́ба — уписа́ть (умя́ть) це́лую буха́нку хле́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)