лютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць.

Лютуе вораг.

2. перан. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай.

Лютавала зіма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргументава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) доказы, аргументы (у 1 знач.).

|| наз. аргумента́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арнаментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Упрыгожыць (упрыгожваць) арнаментам.

А. сцены дома.

|| наз. арнамента́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пакутаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак.

1. Перанесці многа пакут.

Колькі прыйшлося в.

2. што. Дамагчыся пакутамі.

В. сваё шчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспіртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Палажыць у спірт для засцярогі ад гніення.

|| незак. заспірто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кааптава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі.

К. дадаткова члена савета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што (разм.).

Тое, што і ператасаваць (у 1 знач.).

|| незак. перакарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантава́нне, -я, н. і ля́мант, -у, М -нце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамантава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што (спец.).

1. Папаўняць табун або статак маладняком.

2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэгламентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) рэгламенту.

|| наз. рэгламента́цыя, -і, ж.

|| прым. рэгламентацы́йны, -ая, -ае.