по́дслух, ‑у, м.

Абл. Падслухванне. Цімоха агортвае страх: А што, калі стане вядома, Як потайкам ён па начах Выходзіць на подслухі з дому? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.

Жанчына ахнула.

2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.

А. палкай па галаве.

|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. а́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страхстрах, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шкастрах, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рапстрах, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ныстрах’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збаве́нны, ‑ая, ‑ае.

Збавіцельны, выратавальны. Але ў такім стане [здранцвення] я быў якую секунду. Збавенны страх вызваў эмоцыі, мабілізаваў усе сілы і здольнасці да самаабароны. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх, моцна спалохацца. Напалохацца ваўка. □ Больш за ўсіх напалохаўся пастух Лявон, які чакаў немалой расплаты за такое здарэнне. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак.

Разм. Шмат разоў перажыўшы страх, перастаць баяцца. Смерці ў баі .. [Сотнікаў] не баяўся — перабаяўся ўжо за дзесятак самых безнадзейных выпадкаў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Раптоўна адчуць страх, боязь. Міхась спалохаўся, адхапіў палец ад курка — аўтамат сціх. Якімовіч. Марыя спалохалася, ухапіла яго кволую руку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атупе́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан атупелага. Такія моманты бывалі ў жыцці Сашкі Стафанковіча, момантны жывёльны страх быццам бы прарываў атупеласць яго галавы і сэрца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняту́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. цяпер. ад гнесці.

2. у знач. прым. Цяжкі, трывожны (пра думкі, пачуцці і пад.). Гнятучы страх і пякучая жальба ахапілі .. [Алёшу]. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)