пі́кавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Непрыемны, складаны. Пікавае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драматы́зм, ‑у, м.

1. Напружанасць дзеяння, становішча, вастрыня канфлікту ў літаратурным творы. У п’есе многа драматызму. Драматызм апавядання. Драматызм вобраза.

2. Напружанасць, складанасць чаго‑н. Драматызм становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́йсце, -я, н.

1. Месца для выхаду куды-н.

В. на перон.

2. перан. Спосаб вырашэння чаго-н.

Знайсці в. з якога-н. становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шакі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго (што).

Ставіць у няёмкае становішча, бянтэжыць парушэннем правіл прыстойнасці.

Мяне шакіруе яго фармальнасць да гэтага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўстойлівага. Няўстойлівасць становішча. Маральная няўстойлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязвы́хаднасць, ‑і, ж.

Тое, што і безвыходнасць. Бязвыхаднасць становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́йны, -ая, -ае.

1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

А. крык.

Адчайнае становішча.

2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

А. чалавек.

|| наз. адча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што і чым.

Паставіць каго-н. у складанае становішча, збянтэжыць, здзівіць.

А. пытаннем.

|| незак. азада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыго́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае выгод, дрэнна прыстасаваны для чаго-н.

Невыгодная кватэра.

2. Неспрыяльны, нязручны, непрыемны.

Невыгоднае становішча.

|| наз. невыго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязглу́здасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бязглуздага; недарэчнасць. Бязглуздасць становішча. Бязглуздасць памеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)