вы́йсце, -я, н.

1. Месца для выхаду куды-н.

В. на перон.

2. перан. Спосаб вырашэння чаго-н.

Знайсці в. з якога-н. становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)