публі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць публічнага (у 1 знач.). Публічнасць лекцыі. Публічнасць суда. // Шырокая вядомасць. Вялікае значэнне надаецца публічнасці спаборніцтва. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца не толькі вусная прапаганда. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спабо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спаборніцтва. Спаборніцкі рух. □ І сам я ўключаю У сугучнасць тэм Энергіі кіпучы рух, І сам я ўключаю Пявучасць паэм У гэты спаборніцкі круг. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцібо́р’е, ‑я, н.
Комплекс фізічных практыкаванняў па пяці відах спорту, а таксама спартыўнае спаборніцтва па гэтаму комплексу.
•••
Сучаснае пяцібор’е — від спорту, які ўключае верхавую язду, фехтаванне, стральбу, плаванне, бег па перасечанай мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секунда́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Сведка і пасрэднік кожнага з удзельнікаў дуэлі. О, д’ябал! Зноў разважлівыя секунданты Зарадзілі нашу зброю Не тымі набоямі... Сіпакоў.
2. Пасрэднік і памочнік удзельніка спартыўнага спаборніцтва.
[Ад лац. secundans, secundantis — які садзейнічае, дапамагае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гандыка́п, ‑а, м.
1. Спаборніцтва, пры якім слабейшаму праціўніку для ўраўнаважання танцаў на поспех аддаецца перавага ва ўмовах (змяншэнне дыстанцыі, нагрузкі і пад.).
2. Скачкі, у якіх удзельнічаюць коні розных узростаў і вартасцей.
[Англ. handicap.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азнаменава́цца, ‑мянуецца; зак., чым.
Стаць знамянальным, дзякуючы чаму‑н. 1928–1932 гг. у гісторыі саўгаснага будаўніцтва азнаменаваліся распаўсюджваннем сярод працаўнікоў саўгасаў масавага сацыялістычнага спаборніцтва, ударніцтва і таварыскай узаемадапамогі ў розных іх фермах. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матацыкле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да матацыклета, матацыкла. У пяць гадзін раніцы нас падымае на ногі страшэнны трэск і гул матацыклетных і веласіпедных матораў. Нядзведскі. // Звязаны з яздой на матацыклах. Матацыклетнае спаборніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́дэр, ‑а, м.
1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.
2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.
3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.
[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)