перамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.

1. што. Сапсаваць, пазбавіць якіх‑н. якасцей празмерным мачэннем. Перамачыць лён.

2. каго-што. Намачыць усё, многае або ўсіх, многіх. Дождж перамачыў усю вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. груб. Зрабіць што‑н. няякасна; сапсаваць. [Стафан:] — Салвэся Даніловіча папрасіце, пашые не горш, чым я. Скажыце, я прыслаў. Спартачыць — страту з мяне сышчаце. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пае́сці, пае́м, паясі́ пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ў, -е́ла; пае́ш; пае́дзены; зак.

1. гл. есці.

2. чаго і без дап. З’есці трохі.

П. перад дарогай.

3. каго-што. З’есці без астатку.

Вусень паеў усё лісце.

4. што. Сапсаваць, грызучы, кусаючы.

Шашаль паеў дрэва.

|| незак. паяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Пабяліць нанава.

П. печ.

2. Пабяліць усё, многае.

За сезон перабяліў сотні пакояў.

3. Сапсаваць празмерным бяленнем.

П. палотны хлоркай (разм.).

4. Перапісаць з чарнавіка начыста (уст.).

П. рукапіс.

|| незак. перабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабе́льванне, -я, н. і перабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., каго-што.

Сапсаваць, папсаваць усё, многае. Перапсаваць усе дэталі. □ [Палашка:] — Учора .. надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў. // Разм. Зрабіць дрэнны ўплыў на ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і сасцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Збіць, сцябаючы чым-н.

С. траву.

С. куст парэчак.

2. што. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным сцябаючы (пра пугу).

С. пугу.

3. каго (што). Удараючы пугай, дубцом, пакрыць пісагамі шкуру жывёлы.

|| незак. сасцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сасцёбванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Збэ́рсаць ’скруціць, зматаць’ (Сл. паўн.-зах.), слонім. ’зрабіць кепска, сапсаваць’ (Нар. лекс.). Гл. барсаць. Лаўчутэ (Сл. балт., 100–101) прапануе аддзяліць бэрсаць ’рабіць кепска, псаваць’ ад барсаць ’працягваць аборы ў лапці’, але бэрсаць і ’блытаць (ніткі)’, а таму такое раздзяленне няпэўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Адмыць, замыць усе плямы, не мыючы ўсёй адзежы.

2. Сапсаваць частым ці няўмелым мыццём усё, многае. Пазамываць бялізну.

3. Занесці пяском усё, многае. Пазамывала паводка вусці рэк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.

Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?! Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спля́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. Сапсаваць што-н.; разбурыць, зруйнаваць.

Горад спляжылі ўшчэнт.

С. добрую касу.

2. што. Пра лес: вынішчыць, ссячы (разм.).

Будавалі дарогу і спляжылі ўвесь бярэзнік.

3. што. Вытаптаць, стаптаць; затаптаць, забрудзіць (разм.).

Каровы спляжылі жыта.

Усю пасцель спляжылі.

4. каго і без дап. Ударыць, пабіць (разм., груб.).

С. кіем па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)