Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́на, ‑ы, ж.

Тое, чым накрываюць (апінаюць) што‑н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца. Караткевіч. // Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Напружыцца; напружыць усе сілы. Кудлаты.. [конь] старанна натужыўся, трохі пакаўзнуўся пярэднімі нагамі і скрануў сані. Кулакоўскі. Стары закашляўся, зачырванеўся, і на маршчыністым ілбе натужыліся вузлаватыя сінія жылы. Ваданосаў. Мы натужыліся. Машына ледзь-ледзь кранулася з месца. Яна, відаць, важыла тоны тры-чатыры. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна. Партызаны ўвішна накладалі на сані сухія бярозавыя плашкі. М. Ткачоў. Гаспадар павесіў на сценку лямку, прымасціўся на плашцы дроў, а Лену запрасіў сесці на зэдлік. Галавач.

2. Інструмент, якім наносяць разьбу на металічныя дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.

Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет. «Помнікі».

[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́спускі ’мажары’ (Бяльк.), ’драбіны, сані без кузава вазіць бярвенне і дошкі’ (Касп.), ’падсанкі’ (добр., ЛА, 2), ’развалкі’ (Мат. Гом.), ’воз, калёсы для вывазкі лесу’ (Ян.), рус. дыял. ро́спуска, роспускі ’воз’, ’развалы’, ’верхняя частка саней’, ’воз для перавозу леса’. Усходнебеларуска-паўночнаруская ізалекса. Да распуска́ць, ад раз‑/рас‑ і пускаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вазо́к, ‑зка, м.

1. Памянш. да воз (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Лёгкія сані, спецыяльна абсталяваныя для выезду. Хутка з песнямі і музыкай на машынах, у санях, на вазках пачалі пад’язджаць да школьнага двара выбаршчыкі з суседніх калгасаў. Васілевіч. На вазку за шырокай спіной рамізніка сядзелі маладыя хлопцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

1. Замасціць дадаткова. Падмасціць вуліцу.

2. Падлажыць, падаслаць пад каго‑н. што‑н. Падмасціць пад галаву падушку. □ Тату пасадзілі на сані, падмасцілі пад плечы куль саломы, і дзядзька Базыль, сцебануўшы каня, пагнаў да гасцінца. Каліна. Хлопцы ехалі, падмасціўшы пад сябе кажухі і сярмягі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблу́к ’суцэльны ліпавы лубок для скрыні і сценак у сялянскіх калёсах, кладзецца таксама і ў сані’ (Шат.), рус. облук край калёсаў, саней’, славац. obluk ’тс’, чэш. oblouk, польск. obłąk, славен. oblok ’дуга’, серб.-харв. о̀блук, балг. облък ’лука’, да ob‑lǫkъ, гл. лук, лука. Фасмер, 3, 103; Махэк₂, 405–406.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агламэ́здаць сов., прост.

1. (кое-как обрубить) обтя́пать; оболва́нить;

2. (небрежно смастерить) сля́пать;

так ~даў са́ні, што і глядзе́ць бры́дка — так сля́пал са́ни, что и смотре́ть проти́вно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)