самакрыты́чны, -ая, -ае.

Які крытычна ставіцца да сябе; які заключае ў сабе самакрытыку.

Самакрытычнае выступленне.

|| наз. самакрыты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніякава́та, прысл. (разм.).

1. Няёмка, не па сабе, сарамліва.

Адчуваць сябе н.

2. Нязручна.

Пісаць левай рукой было н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарбахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто хапае і прысвойвае сабе што-н.; сквапны чалавек, хабарнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глі́ністы, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе гліну.

Гліністыя глебы.

2. Колерам падобны на гліну.

|| наз. глі́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывяні́сты, -ая, -ае.

3 кроўю, які змяшчае ў сабе пэўную колькасць крыві; з кроўю.

Крывяністае мяса.

|| наз. крывяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., па́ліцца; незак.

Пра печ: мець у сабе раскладзены агонь.

У кухні палілася пліта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспяхо́вы, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе поспех, удалы.

Паспяховае асваенне тэхнікі.

Паспяхова (прысл.) выканаць абавязацельствы.

|| наз. паспяхо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афарысты́чны, -ая, -ае.

1. гл. афарызм.

2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

А. стыль.

Афарыстычная мова.

|| наз. афарысты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкамендацы́йны, -ая, -ае.

1. гл. рэкамендаваць.

2. Які змяшчае ў сабе рэкамендацыю (у 2 знач.).

Рэкамендацыйнае пісьмо.

Р. спіс літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́нне, -я, н.

Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяваюць і носяць на сабе.

Зімовае а.

Магазін жаночага адзення.