цестаме́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат, які замешвае цеста, а таксама рабочы, які выконвае такую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзе́лачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па аддзелачных работах.

|| ж. аддзе́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабселька́р м. (рабочы і сельскі карэспандэнт) рабселько́р (рабо́чий и се́льский корреспонде́нт)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сямігадзі́нны, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў 7 гадзін.

С. рабочы дзень.

2. Прызначаны на сем гадзін.

С. аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тачы́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца навострываннем рэжучых інструментаў.

|| ж. тачы́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы-спецыяліст па механічнай апрацоўцы цвёрдых матэрыялаў шляхам абточвання.

Т. па метале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца раздачай чаго-н.

|| ж. разда́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габлява́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца апрацоўкай драўніны гэблем.

|| ж. габлява́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы і пад.

|| прым. маля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сартава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца сарціроўкай чаго-н.

|| ж. сартава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.