ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́більніца ’дэталь у кроснах’ (Сцяшк., пух., З нар. сл.), набільніцы ’рамкі, у якіх замацоўваюцца бёрды’ (Тарнацкі, Studia; Сцяц.), набільніцы, на́быльніцы (воран., бяроз., Шатал.). Гл. набілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскалясі́цца ’разгалінавацца’: клён раскалясіўся (пух., Сл. ПЗБ), ’пашырыцца, разрасціся на ўсе бакі’ (Сцяшк. Сл.). Фанематычны варыянт раскаласі́цца, якое да колас (гл.), з празрыстым семантычным развіццём.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́таўка ’пліска, Motacilla alba L.’ (Сцяшк.; парыц., Янк. Мат.; Адм.), сыто́ўка ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сы́тка ’тс’ (Маш.; калінк., ст.-дар. Сл. ПЗБ). Гл. сітаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недабрата́ ’хвароба; цяжкі душэўны стан’ (Марц.). Ад недабрыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (пух., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), параўн. недобро ’дрэнна (пра адчуванне)’, недобрыцца ’нездаровіцца’ (ТС). Гл. добры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёхціся ’пачаць расці’ (пух., Сл. ПЗБ). З пух. цёхці ’цягнуць’ (там жа), якое з цесці ’тс’. Да прасл. tęg‑nę‑ti > бел. цягнуць. Форма цёгці ўтварылася паводле ўзору могці ’магчы’, лягці ’легчы’. Спрацаваў у адваротным кірунку закон якання: ‑я‑ (у цягнуць) у I складзе перад націскам і ‑ё‑ пад націскам, хаця гістарычна тут павінна было б быць ‑я‑ (з прасл. ‑ę‑), як пяць, мяса, цягнуць і інш. Развіццё семантыкі: ’цягнуцца’ > ’пачаць расці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лам ’полымя’ (смарг., глыб., Сл. ПЗБ), по́ламя ’тс’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ), по́ламень ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), полань ’тс’ (в.-дзв., брасл., віл., Сл. ПЗБ). Гл. полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ласы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхава́ць ’кіпець, клекатаць’ (пух., Жыв. сл.), круп., бярэз. ляхава́цца, паст. ляхата́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). З каляхава́ць (уздз.). Гукапераймальныя для перадачы гукаў пры кіпенні вадкасці. Параўн. таксама рус. клокотать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)