ста́віцца 1, ‑віцца; незак.

Зал. да ставіць.

ста́віцца 2, стаўлюся, ставішся, ставіцца; незак.

Праяўляць, выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Мясцовыя людзі .. заўсёды з насцярогай ставяцца да чужых. Навуменка. Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.

3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.

4. Зал. да важыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся, -по́ціцца; незак.

1. па кім-чым, каля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.; працаваць над чым-н.; працаваць над чым-н.

К. па справе.

К. каля гаспадаркі.

2. без дап. і з дадан. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.

3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся; -по́ціцеся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінда́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з кім-чым і без дап.

Разм.

1. Быць сентыментальным, да прыкрасці ласкавым. [Лютынскі:] Я не з’яўляюся непраціўленцам злу: міндальнічаць і гуляць у шляхетнасць не буду. Крапіва.

2. Праяўляць празмерную мяккасць, паблажлівасць да каго‑н. [Даніла:] — Я гэта гавару, каб ты не міндальнічаў са зладзеямі ды гультаямі. Пасля людзі дзякуй скажуць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

1. Спачуваць, адносіцца са спагадай да гора, перажыванняў каго‑н. Больш за ўсіх спагадала Надзі Ева Аўсееўна. Машара.

2. Адносіцца добразычліва да каго‑, чаго‑н.; праяўляць літасць. Спагадаць яго бездапаможнасць. □ І хоць бабка не надта спагадала нявестцы, але на гэты раз па-добраму накрычала па яе. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара. Кулакоўскі. // Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. Праяўляць дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н. Фашызм, які тыраніў Польшчу столькі год, больш сюды не вернецца. Пестрак.

2. Здзекавацца з каго‑н., мучыць каго‑н., прыгнятаць. — Я тыраню маці ўдзень і ўночы .. з-за майго кашлю маці пакутуе больш за мяне. Бядуля. [Іван:] — Я тыраніў цябе, Оля? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыра́н ‘правіцель у старажытнасці, які захапіў уладу сілай’ (ТСБМ), ‘правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце’, ‘кат, прыгнятальнік’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.), ты́ран ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тыраннъ (1562 г.), тиранъ (1574 г.), тираннъ, тыранъ ‘тс’ (ГСБМ). Культурнае запазычанне праз еўрапейскія мовы з лац. tyrannus < ст.-грэч. τύραννος ‘неабмежаваны уладар’, паходжанне не вызначана (Махэк₂, 664; Брукнер, 590; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 571). Сюды ж тыра́ніцьпраяўляць дэспатызм, мучыць, прыгнятаць’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгаўля́цца ’есці першы раз скаромнае пасля посту’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад гове́ць ’пасціць’ (ТС), параўн. рус. гове́ть ’пасціцца’, укр. гові́ти ’пасціцца’, чэш. hověti ’задавольваць’, ’спрыяць, праяўляць дабразычлівасць’, серб.-харв. го̀вети ’абкружаць увагай’, ’дагаджаць’, балг. гове́я ’пасціцца’, ’пачціва маўчаць’, гове́ам ’пачціва маўчаць перад свёкрам і свякроўю’. Да прасл. *gověti, этымалагічна тоеснага лац. faveo, favere ’спрыяць, быць міласцівым’, ’захоўваць маўчанне’ (сакральны тэрмін). Лацінскае і славянскія словы лічацца працягам і.-е. *ghou̯‑e‑ (падрабязней гл. ЭССЯ 7, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы. Васілевіч.

2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)