дэпута́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

Гарадскі Савет дэпутатаў.

Д.

Нацыянальнага сходу.

2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпута́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэпута́цкі, -ая, -ае.

Д. мандат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

якабі́нец, ‑нца, м.

1. Гіст. Прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычных слаёў французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст., член якабінскага клуба.

2. Уст. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нігілі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае (кніжн.).

2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.

|| ж. нігілі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. нігілі́сцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюракра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадстаўнік бюракратыі, чыноўнік.

2. Службовая асоба, якая выконвае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; букваед, валакітчык (зневаж.).

|| ж. бюракра́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. бюракра́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадвадзі́цель, ‑я, м.

1. Кіраўнік, важак.

2. Тое, што і прадвадзіцель дваранства.

•••

Прадвадзіцель дваранствапрадстаўнік дваранства, які выбіраўся ў царскай Расіі губернскім ці павятовым дваранскім сходам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́дніцтва, ‑а, н.

Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ндык, ‑а, м.

1. Абаронца, адвакат у судзе ў Старажытнай Грэцыі.

2. Прадстаўнік якой‑н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых капіталістычных краінах, упаўнаважаны на вядзенне спраў.

[Грэч. syndikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патры́цыйпрадстаўнік родавай знаці (у Рыме)’, ’багаты бюргер (у Германіі)’, ст.-бел. патрицый (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. patrycyjusz ’тс’, якое з лац. patricius ’старажытнарымскі шляхціц’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прадстаўнік пануючага класа капіталістычнага грамадства, які валодае капіталам і атрымлівае прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмнай працы. Клас капіталістаў.

2. Разм. Багацей, багатыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́тнік, ‑а, м.

Прадстаўнік пасляваеннага стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі (галоўным чынам у ЗША і Вялікабрытаніі), якая выказвае пратэст супраць буржуазнай маралі тым, што парушае нормы супольнага жыцця людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)