бардзю́р, ‑а, м.

Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.

[Фр. bordure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасяўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да пасеву. Пасяўная кампанія. Пасяўныя работы. // Які служыць для пасеву, прызначаны для пасеву. Пасяўны фонд. Пасяўная тэхніка. Пасяўныя плошчы.

2. у знач. наз. пасяўна́я, ‑ой, ж. Кампанія па. сяўбе сельскагаспадарчых культур. Да свят бярозаўцы справіліся з пасяўной, з копкай бульбы. Васілевіч. Вясеннім днём на пасяўной Брыгада працавала. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тратуа́р, ‑а, м.

Дарожка для пешаходаў (з дошак, каменных пліт, асфальту і пад.) па баках вуліцы, плошчы, звычайна вышэй праезджай часткі. Зося скокнула на зыбкія дошчачкі тратуара, перабегла вуліцу, сіганула праз веснічкі ў нечы сад. Хомчанка. Пасля работы камсамольцы абсталёўваюць танцавальную пляцоўку, а брыгада добраўпарадкавання асфальтуе тратуары і вуліцы, саджае маладзенькія ліпкі і клёны. Грахоўскі.

[Фр. trottoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мнік, ‑а, м.

1. Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці якой‑н. асобы або падзеі. Пасярод плошчы узвышаўся помнік У.І. Леніну. Хадкевіч.

2. Збудаванне на магіле з граніту, мармуру і пад. ў памяць памёршага. Тут жа, побач, над брацкай магілай стаіць помнік. Бялевіч. [Хлопцы] зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Навуменка.

3. Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага. Недалёка ад плошчы ўбачыў драўляную царкву, цікавы помнік народнага ўмельства. В. Вольскі.

4. Твор старажытнай пісьменнасці. Літаратурныя помнікі гэтага часу [канца 17 і 18 стст.] нешматлікія. Івашын. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.

5. перан. Тое, што напамінае аб чыіх-небудзь справах. [Алеся:] — Вырастуць дрэвы і будуць помнікам тым, хто загінуў у імя гэтай перамогі... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́жаць 1, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; пр. выжаў, ‑жала; заг. выжні; зак., што.

Зжаць на якой‑н. плошчы што‑н. Выжаць лаву жыта. □ Кожнай [жанчыне] хочацца не паддацца, выжаць як мага больш. Васілевіч. // Пражаць. Выжаць сярпамі праходы для жняяркі.

вы́жаць 2, ‑жму, ‑жмеш, ‑жме; пр. выжаў, ‑жала; заг. выжмі; зак., што.

Падняць паступова штангу, гіру і пад. ад грудзей уверх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацале́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які аказаўся цэлы сярод разбуранага, уцалелы. Шура скора знайшла гэты дом — у цэнтры горада, адзін з ацалелых дамоў на цэнтральнай плошчы. Арабей. Адразу ж за вёскаю пачынаецца лес. І не проста лес, а даўні, ацалелы ад сякеры і пілы. Кавалёў. // Які захаваўся, не загінуў. Напаўжывыя ў вёску мы прыбеглі, Мы, ацалелыя падлеткі-пастухі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыльні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш шчыльным што‑н. Ушчыльніць глебу. Ушчыльніць сіласную масу.

2. Падагнаць шчыльней. Ушчыльніць паркан.

3. Разм. Павялічыць колькасць жыхароў на якой‑н. жылой плошчы. // Прымусіць жыць цясней, пасяліўшы яшчэ каго‑н. на тую ж жылую плошчу.

4. Запоўніць рабочы час большай колькасцю вытворчага задання. Ушчыльніць рабочы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́л,

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Толя пачаў азірацца навакол. За садкамі, у дальнім кутку агародаў, ён раптам разгледзеў нешта падобнае на будку. Якімовіч. На маленькай плошчы гарадка салдаты ўкопваюць слупы, трамбуюць зямлю навакол. Лынькоў.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3 знач.). Жняярка стаяла пасярод калгаснага двара, а навакол яе пасталі людзі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́смык1 ’прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск. posmyk ’шост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск. posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск. posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).

*По́смык2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр. посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск. posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праспе́кт 1, ‑а, М ‑кце, м.

Вялікая, звычайна шырокая і прамая вуліца ў горадзе. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў цвецень вясковую — дрэвы садоў. Хведаровіч. За апошнія гады гэты, некалі шумны і ажыўлены, праспект неяк прыціх, быццам пасталеў. Шыцік.

[Ад лац. prospectus — від, агляд.]

праспе́кт 2, ‑а, М ‑кце, м.

1. Падрабязны план, змест (навуковай работы, навучальнага дапаможніка, часопіса і пад.). Праспект падручніка.

2. Даведачнае выданне рэкламнага характару.

[Ад лац. prospectus — від, агляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)