эліні́зм, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Эпоха росквіту змешанай грэка-ўсходнян культуры, якая наступіла пасля заваяванняў Аляксандрам Македонскім на Ўсходзе. Пачатак элінізму. Позні элінізм.
2. Слова ці словазлучэнне, запазычанае са старагрэчаскай мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нак, ‑нку, м.
Пачатак дня; раніца. З самага ранку. Ад ранку да вечара. □ [Дзень] пачаўся ціхім жнівеньскім ранкам, калі асцярожна ўзыходзіць сонца, нібы вобмацкам прабіраючыся праз заслону туману. Пестрак.
•••
Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Незак. да узысці.
2. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго‑н. Сучасны беларускі алфавіт агульнага паходжання з рускім і ўкраінскім. Усе яны ўзыходзяць да стараславянскай азбукі — «кірыліцы». Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́ўрэй, повэрэй, повэр ’вырай’ (ТС). Да выраі 5, выр (гл.). Пачатак слова, магчыма, звязаны з павярнуць (павернуць) ’вярнуць (назад)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кія́х, ‑а, м.
Абл.
1. Пачатак кукурузы. На стале, засланым святочным абрусам, .. стаялі.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха. Шамякін.
2. толькі мн. (кіяхі́, ‑оў). Кукуруза. На агародзе, у кіяшніку [радысты] спыніліся. Кіяхі — як лес. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кія́х ’пачатак кукурузы, кукуруза’ (ТСБМ, Выг., Некр., Янк. Мат., Мат. Гом., ТС, Сержп. Грам., Нар. лекс., Жыв. сл.). Гл. кіяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напрадве́сні ’ў пачатку вясны, ранняй вясной’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), напрадвясне́ ’тс’ (Сцяц.), na paradv́eśńe ’тс’ (Кліх). Гл. прадве́сне ’пачатак вясны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аз, аза, м.
1. Старадаўняя назва літары «а». Аз, букі, ведзі... — а, б, в...
2. займ. У царкоўнаславянскай мове — назва першай асобы адз. ліку.
3. толькі мн. (азы́, азо́ў). Самы пачатак.
•••
Пачаць з азоў гл. пачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першакрыні́ца, ‑ы, ж.
1. Тое, што кладзе пачатак чаму‑н., з’яўляецца першаасновай чаго‑н. Першакрыніца жыцця.
2. Першая асноўная крыніца якіх‑н. звестак; арыгінальны, асноўны твор у якой‑н. галіне. Даследаванне па першакрыніцах. Першакрыніцы марксізма-ленінізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)