памянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак.

1. што. Падвастрыць касу мянташкай. Вось пара памянціць ужо касу, пара нанава напляваць у рукі, а.. [Ігнат] махае яшчэ і яшчэ. Скрыган.

2. перан.; што, чым і без дап. Разм. Мянціць (у 2 знач.) некаторы час. Звычайных, абы памянціць языком, наведванняў Чорны не любіў і, не саромеючыся, бараніўся ад іх. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрацаваць.

2. у знач. прым. Які пабыў у рабоце і стаў непрыдатным. Адпрацаваная пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калары́фер, ‑а, м.

Абагравальны прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада, пара або нагрэтае паветра. Паравы каларыфер. Вадзяны каларыфер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцюм; гарнітур, пара (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

некалькі, колькі; пара (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

суткі, дзень; пара (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Перапарэ́ць ’скончыцца’ (карэліц., ЖНС). Да пера- і пара (гл.). Утворана так, як перавучыць < мука (Усціновіч, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перераспределе́ние эк., техн. пераразмеркава́нне, -ння ср.;

перераспределе́ние дохо́дов эк. пераразмеркава́нне дахо́даў;

перераспределе́ние па́ра техн. пераразмеркава́нне па́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малацьба́, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. малаціць (у 1 знач.). Пачаць малацьбу. Закончыць малацьбу. // Час, пара, калі малоцяць. Адышлі гарачыя дні малацьбы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты падачай чаго‑н. куды‑н. Стаяла гарачая пара жніва, і .. [бацька] працаваў у гумне падавальшчыкам снапоў у малатарню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)