ничегонеде́лание разг. пусто́е ба́ўленне ча́су; марнава́нне ча́су; (безделье) безрабо́цце, -цця ср.; (лодырничание) ло́дарнічанне, -ння ср.; гульта́йства, -ва ср.; в сочетании с предлогами «от, при» и т. п. переводится обычно выражениями ад таго́, што нічо́га не ро́біць, калі́ нічо́га не ро́біць и т. п.;
он уста́л от ничегонеде́лания ён стамі́ўся ад таго́, што нічо́га не ро́біць.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
напача́тку, прысл.
Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́чут, ‑у, м.
У выразе: і почуту няма — нічога не чуваць (пра каго‑, што‑н.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́хадзіць¹, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак. (разм.).
1. што. Абысці пехатой многія мясціны.
В. усе навакольныя лясы.
2. без дап. Прахадзіць які-н. час.
Выхадзіў палавіну дня.
3. што. Дабіцца чаго-н., доўга або неаднаразова ходзячы.
Нічога мы там не выхадзілі.
|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Нізва́ння ’ніколькі’ (Касп.), ні званьня ’зусім нічога, нічуць’ (Шат.). Скарочанае з выразу ні звання не засталося (пра абсалютнае знікненне), дзе званне ’назва, найменне’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
адшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
1. Апрацаваць шляхам шліфавання. Адшліфаваць дэталь. // Зрабіць роўным, гладкім.
2. перан. Згладзіць шурпатасці мовы, стылю. Нічога, нічога, браце Брыль! — заспакойваў яго старшыня. — Дапамажы, браце, правесці нам работу ў асноўным, а ўжо дэталі адшліфуем мы самі. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дабро́м, прысл.
Разм. Па-добраму, без прымусу. — Пан дабром нічога не аддасць, — сілай трэба ўзяць. Мурашка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
маўчко́м, прысл.
Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне; моўчкі. [Маці] ўжо некалькі разоў .. выходзіла маўчком на двор. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
параспрана́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Распрануцца — пра ўсіх, многіх. Міхалка заўважыў: — Душна? Нічога!.. Параспранайцеся! Лужанін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шчупачы́на, ‑ы, м.
Разм. Вялікі шчупак. — Нічога сабе нагуляўся шчупачына за лета — павінен быць тлусты. Машара.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)